Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

«Эх, жыццё мая бляшанка. Ды ну яго ў балота!» – так спяваў персанаж з дзіцячага мультфільма. Нажал…

*

«Эх, жыццё мая бляшанка. Ды ну яго ў балота!» – так спяваў персанаж з дзіцячага мультфільма. Нажаль, мы, будучы веруючымі людзьмі, часам, можам тое ж самае сказаць аб сваім жыцці: “Маё жыццё – як балота”.

Святое Пісанне заклікае нас: «Заўсёды радавацца, за ўсё дзякаваць, няспынна маліцца. Быць солю і святлом для гэтага свету. Знаходзіць задавальненне ў супольнасці з Госпадам», – і яшчэ вельмі шмат падобных заклікаў.

АДНАК мы так і не навучыліся цешыцца, мы больш засмучаемся, маркоцімся. Замест таго каб за ўсё дзякаваць Богу – мы толькі просім і просім. А нашая малітва часам не паднімаецца вышэй столі. Цьмянае святло і несалёная соль…

І МАГЧЫМА гэта працягваецца ўжо многія гады, і мы ўжо да гэтага звыклі. Гэта як у балоце, дзе няма ніякага руху, дзе ўсё на сваіх месцах: усё тая ж мёртвая жаба, якая захрасла ў чароце, усё тая ж каламутная, зялёная вада…

Дык няўжо такім павінна быць жыццё хрысціяніна, няўжо Хрыстос дзеля гэтага прыходзіў? Не! Ісус сказаў: «Я прыйшоў для таго, каб мелі жыццё і мелі з лішкам» (Ян. 10:10).

ШТО трэба зрабіць з балотам, каб яно перастала быць такім? Балота трэба злучыць з ракой! І тады чыстая праточная вада прагоніць сабой усю гэтую зялёную каламуту і панясе плынню далей і далей, напаўняючы сабой сухую зямлю.

ХРЫСТОС кажа: «Хто прагне, ідзі да Мяне і пі. Хто верыць у Мяне, у таго, як сказана ў Пісанні, з чэрава пацякуць рэкі вады жывой» (Ян. 7:37,38). Верніку проста неабходна злучыцца з Госпадам, каб Ён быў стала нашай Крыніцай!

Святое Пісанне кажа: «Такім чынам, хто ў Хрысце, той новае стварэнне; былое прайшло, цяпер усё новае» (2Кар.5:17). У ХРЫСЦЕ ЎСЁ НОВАЕ! Новыя думкі, новыя перамогі, новыя жаданні – і НОВАЕ ЖЫЦЦЁ!

Таму не будзем слухаць д’ябла, які ўнушае нам: «У цябе нічога не атрымаецца, ты не зменішся, ты не вызвалішся ад гэтай слабасці, усё будзе дрэнна і г.д. і да т.п.». Гэта хлусня! У Хрысце ўсё ў нас атрымаецца!

ТАК ШТО перастанем быць гэтым балотам – але злучымся з Госпадам! Будзем піць гэтую Ваду Жывую праз блізкія і жывыя зносіны з Богам! І ў нас сапраўды будзе новае блаславёнае жыццё!