Нядзеля мытніка і фарысеяЛк. 18, 10-14Сёння Ісус расказвае нам пра фарысея і мытніка — так бы мовіць…
Лк. 18, 10-14
Сёння Ісус расказвае нам пра фарысея і мытніка — так бы мовіць, стэрэатыпна праведнага і няправеднага чалавека, — якія абодва ўваходзяць у святыню памаліцца. Але якая ж велізарная розніца ў іх спосабе малітвы!
Увесь сэнс рэлігіі ў тым, каб зрабіць нас пакорлівымі перад Богам і адкрыць нас на шлях любові. Усё астатняе — гэта, больш-менш, заўвагі на палях. Літургія, малітва, царкоўныя запаведзі, Божыя запаведзі, таінствы, сакраменталіі — усё гэта, у рэшце рэшт, прызначана для таго, каб прыпадобніць нас да шляху любові. Калі ж яны замест гэтага адварочваюць нас ад гэтага шляху, іх сутнасць падважваецца.
І ап. Павел, і аўтары Евангелляў — як і сам Ісус, вядома — выдатна ўсведамляюць гэтую небяспеку. Менавіта таму Павел гаворыць пра небяспекі Закону. Ён ведаў, што людзі часта выкарыстоўваюць Закон як зброю агрэсіі: маўляў, паколькі я добра ведаю, што правільна, а што не, то я маю асаблівае права ўказваць на вашыя недахопы. А калі я ўказваю на вашыя недахопы, я ўзвышаю самога сябе. Карацей кажучы, Закон, які з’яўляецца Божым дарам, быў прысвоены для мэтаў уласнага «я».
Bishop Robert Barron