Гомель, 1822
Едзе недзе павозка-падвода,
А ў яе дабра рознага многа,
А ў яе каней возчык-разносчык.
Едзе, пэўне, на мошчану плошчу.
А на плошчы той многа народу,
Дзень святочны ідзе карагодам,
І разносіцца гоман за горад,
Ўсе святкуюць, не знаючы голад.
І Базарнай завуць тую плошчу,
Ўсе сцякаюцца нібы па мошчы:
Там гандлююць, тут мувяць па-польску.
Колькі люду шукае кагосьці..
Там збудована зблізку святыня:
Тры крыжы, купал, від кааліня,
На ўваходзе чатыры калоны,
Зверху надпіс з лаціны лагодны.
На ўваходзе сабралася мноства:
Храм увесь быў запоўнены ўдосталь,
Хтось па модлы, а хтось з цікавосці.
І бядак колькі кінуць там просіць..
Хтось спашле там свой голасны крык :
‘Гэй, сюды, не саромся, мужык !
У мяне ўсяго будзе нямала
І цана, як нідзе не бывала’.
У віры таго шуму і зыкаў
Быў хлапец малады, што музыка.
Ён самотны сядзеў проста так
І круціў сваю дудку ў руках.
І любы мог заўважыць адразу
На вачах палатняну павязку :
Быў сляпы той музыка па відзе —
Эх, бядача, чаго ні кажыце..
Быў нязвычны той новы дудар :
Не іграў, не прасіў на тавар;
Ўсё круціў і круціў сваю дудку,
Не зважаў ні на сум, ні на смутак.
Ўсё глядзеў і глядзеў ‘бы відушчы —
Раптам тупат данёсся з-пад пушчы;
Чутка хутка дайшла нат’ глухога:
Едзе недзе павозка-падвода.
Чутка хутка дайшла да любога:
Едзе княска карэта-двухколка.
Усе разам узрушылі, змоўклі
І давай рыхтавацца да гонкі.
Усе ўсталі, адбілі паклоны —
Выязджае пан князю шляхотны,
А з ім разам прыгожая жонка —
Іх карэту вязе чыстакроўка.
А з карэтай спяшаюцца людзі
Неспакойныя, ‘бы штосьці будзе.
Поруч нешта махаюць рукамі,
І чыноўнікі там з батракамі.
Поруч міласці просіць бядота,
І гандляр зменіць кошты галопам —
Тады плошча змянілася разам,
А музыка быў ‘бы без наказу.
Тады плошча нанова заціхла,
Праязджае пан князь, а з ім сіла,
Побач жонка княгіня сядзела,
Коні беглі і прытка, і смела.
Побач з гэным музыкам ўсе ўсталі,
Ён застаўся адзін на той лаве,
Ўсё глядзеў і глядзеў сваю дудку,
Нібы ўстане адтуль ён няхутка.
Ўсё глядзеў пане князю тым вокам,
Чуткім чуць нават самых прайдохаў.
Ён убачыў музыку здалёку
І ўсміхнуўся сабе на дарогу..