Рыгор Іванавіч Барадулін (1935-2014) – адна са знакавых постацяў беларускай літаратуры др. п. 20 ст. Пачаўшы з камсамольскае паэзіі ў маладосці, ён вырас да нацыянальнага класіка і маральнага аўтарытэта нацыі, сцвярджаючы ў сваёй творчасці непахісныя каштоўнасці беларускай культуры, незалежнасці краіны і хрысціянскай веры.
Ён быў таленавітым і пладавітым паэтам з пад пяра якога выйшла каля 70 кніг.
Акрамя таго, Р. Барадулін быў добрым перакладчыкам. Менавіта ён пераклаў на беларускую мову помнік старажытнарускай літаратуры «Слова пра паход Ігараў» і «Рубаі» А. Хаяма. Ён жа перакладаў многія творы У. Шэкспіра, Д. Байрана, Ф. Г. Лорку, Сяргея Ясеніна, Г. Містраль, П. Неруду, А. Міцкевіча і іншых. Вершы самога Барадуліна перакладзеныя на 38 моў свету.