Расійская царская адміністрацыя (значыць свецкая ўлада) “скасавала” пастанову Берасцейскай уніі (1596) і ліквідавала ў нашай краіне адміністрацыйныя структуры Грэка-каталіцкай (уніяцкай) Царкву, да якой належала каля 80% насельніцтва. Затым пачаўся працэс “далучэння” уніятаў да Расейскай праваслаўнай Царквы. Пару гадоў да таго расіяне пачалі працэс ператварэння ўніяцкай Царквы на падобную да праваслаўнай расейсай. Па сённяшні дзень іерархі Маскоўскага патрыярхату ўсхваляюць гэтую падзею.
Як пазней пісаў К. Каліноўскі:
“3 дзядоў і прадзедаў была ў нас уніяцкая вера, гэта значыць, што мы, будучы грэцкай веры, прызнавалі за намеснікаў Боскіх святых айцоў, што ў Рыме. Царом маскоўскім і гэта стала завідна, для таго, скасаваўшы ў Маскве грэцкую веру, а зрабіўшы царскую, што то называецца праваслаўе, і нас адарвалі ад праўдзівага Бога і ўпісалі ў сызму пагану”