+23 студзеня Царква адзначае памяць трынаццаці уніяцкіх падляшскіх мучанікаў з Пратуліна+
=У гэты дзень, у 1874 годзе, трынаццаць уніяцкіх вернікаў Пратуліна прынялі пакутніцкую смерць, застаючыся вернымі Каталіцкай Царкве. =Царкоўная гісторыя з самых першых стагоддзяў і да сённяшняга дня мае шмат прыкладаў самаахвяравання ў Імя Хрыста і за Царкву Хрыстову. Кроў мучанікаў – гэта насеньне Царквы.
=Звычайна маучаніцтва – гэта прыклад цвёрдай веры святароў і манаскіх асоб, якія з’яўляліся пастырамі і духоўнымі настаўнікамі для сваіх вернікаў. Аднак, трынаццаць мучанікаў падляшскіх уяўляюць сабой зусім іншы вобраз мучаніцства. Усе яны былі простымі сельскімі жыхарамі, якія працавалі на свецкай працы. Сёння дастаткова часта, у царкоўным асяроддзі можна сустрэць памылковую думку, што Царква – гэта выключна клірыкі. Аднак у гэтых абставінах мы бачым зусім іншае: звычайныя парафіяне аддаюць сваё жыццё за веру. Гэта вельмі добры прыклад для вернікаў, які дае зразумець, што адсутнасць або наяўнасць святога сану не робіць хрысціяніна горшым або лепшым за іншых. І сваім пакутніцкім подзвігам гэта пацвярджаюць блаславёныя мучанікі з Пратуліна паказваюць нам тое, што Царква – гэта не толькі храм, і не толькі святары, але і вернікі, ахрышчаныя, што атрымліваюць у Тайне Хросту Валадарскае святарства. +Няхай блаславёныя мучанікі Пратулінскія дапамагаюць сваім заступніцтвам і служаць прыкладам цвёрдай і непарушнай веры ў Хрыста для нас ўсіх, асабліва у гэтыя дні, якія Каталіцкая Царква прызначала для малітвы за еднасць хрысціян.