Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост
Дарога справядлівых – пазьбягаць зла; хто сьцеражэ сьцежкі свае, ахоўвае жыцьцё.
Гібелі папярэджвае гордасьць; упадку – дух бунтарны.
Лепш быць сьціплым сярод пакорных, чым з гордымі дзяліць здабычу.
Хто на словы зважае, той знаходзіць дабро; шчасьлівы, хто спадзяецца на Госпада.
Разумным назавуць таго, у каго сэрца мудрае; навука дае ласкавасьць вуснам.
Розум – крыніца жыцьця для тых, што яго маюць; дурасьць – неразумных кара.
Сэрца мудрага навучае вусны яго і губам яго дае пазнаньне.
Добрыя словы – плястр мёду, слодыч для душы і лякарства для цела.
Голад работніка працуе на яго, бо вусны прымушаюць яго (працаваць).
Нягоднік рыхтуе зло, быццам агонь гарыць на вуснах яго.
Крывадушны чалавек сее нязгоду , а даношчык разлучае прыяцеляў.
Гвалтаўнік зводзіць суседа свайго, і вядзе яго на благі шлях.
Хто зачыняе вочы, той хітрасьці кнуе; а хто вусны кусае, той учыніў праступак.
Сівыя валасы – вянец пачэсны: яго знаходзяць на праведным шляху.
Цярплівы лепшы за сільнага , а той, хто апаноўвае гнеў – за пераможцу.
Жэрабя кідаюць у пазуху, але вынік залежыць ад Госпада.
Лепш кусок сухога хлеба ў супакоі, чым поўная страваў хата, у якой няма згоды.
Разумны слуга будзе кіраваць нягодным сынам – з братамі ён займе спадчыну.
Як горн срэбра і печ золата, так Госпад выпрабоўвае сэрцы.
Злачынец уважлівы на згубную мову; а брахун прыслухоўваецца да лісьлівага языка.
Хто сьмяецца з беднага, той зьневажае ягонага Творцу; хто цешыцца з няшчасьця, не пазьбегне кары.
Вянец старых людзей – сыны сыноў; слава ж дзяцей – бацькі іх.
Не да твару дурню мова разумная; тым менш для ўладара – вусны хлусьлівыя.
Гасьцінец – самацьвет для таго, хто дае: куды б ён не зьвярнуўся, будзе мець шчасьце.
Хто шукае любові, хавае чужую памылку; хто разгалошвае яе, разлучае прыяцеляў.
Дакор мацней узьдзейнічае на разумнага, чым на дурня сто ўдараў біча.
Благі чалавек шукае толькі закалоту; за гэта пасланы яму будзе анёл няшчасьця.
Лепш мець справу з мядзьведіцай, якая страціла мядзьведзянятаў, чым з шалёным дурнем.
Зло не выходзіць з хаты таго, хто плаціць злом за дабро.
Пачаць сварку, быццам ваду пусьціць: уцякай, пакуль пачнецца сварка.
Той, хто апраўдвае вінаватага і той, хто невінаватага абвінавачвае – абодва яны агідныя Госпаду.
Нашто грошы дурню? Не стае яму розуму, каб набыць мудрасьць.
Прыяцель любіць у кожным часе, ён будзе братам, калі прыйдзе няшчасьце. (16:17-17:17)