х праваслаўных. Гэтую руплівасьць айца Неманцэвіча заўважыў і Экзарх расійскіх грэка-католікаў а. Ле…

х праваслаўных. Гэтую руплівасьць айца Неманцэвіча заўважыў і Экзарх расійскіх грэка-католікаў а. Леанід Фёдараў (1879-1935). У сваім лісьце да мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага ён пісаў, што сярод беларускіх сьвятароў-лаціньнікаў ёсьць шмат шчырых прыхільнікаў Уніі, якія дзеля гэтага нават гатовыя прыняць усходні абрад. Спаміж некалькіх пералічаных прозьвішчаў расейскі экзарх згадвае і айца Антона Неманцэвіча.

Але папрацаваць на карысьць Богу і еднасьці Цэркваў на Бацькаўшчыне сьвятару давялося толькі ў 1929 годзе, амаль праз дзесяць год пасьля напісаньня згаданага ліста. Перад гэтым а. Антон пасьпеў двойчы (у 1919 і 1921) пабываць у савецкім астрозе за «занадта актыўную рэлігійную дзейнасьць». Быў ён сярод вязьняў, якімі абмянялася бальшавіцкая Расея з Польшчай, а пасьля па накіраваньні мітрапаліта Эдварда Ропа (1851-1939) выехаў на вучобу ў Рым ў Папскі Ўсходні інстытут і вярнуўся ў Польшчу доктарам усходніх царкоўных навук, абараніўшы дысертацыю, прысьвечаную выхаваньню моладзі ў бальшавіцкай Расеі.

Увосень 1929-га, пасьля году выкладчыцкай працы ў Любліне ў Каталіцкім унівэрсітэце і Місійным інстытуце (1928/1929 г.), а. Антон вярнуўся на сваю Айчыну ў прадмесьце Слоніма Альбярцін, дзе паступіў у навіцыят айцоў езуітаў усходняга абраду. Будучы ўжо 36-гадовым сьвятаром, з дастаткова багатым досьведам, два гады ён прабыў разам з маладымі калегамі ў навіцыяце, дзе вучыўся ў пакоры манаскаму жыцьцю і езуіцкай духоўнасьці.

Словы «Да злучэньня!» можна лічыць своеасаблівым дэвізам айца Антона Неманцэвіча. Менавіта гэтыя два словы беларускі сьвятар зрабіў назовам рэдагаванага ім рэлігійнага часопіса, які ён пачаў выпускаць з 1932 году ў Альбярціне. Ён быў сапраўдным рыцарам прымірэньня і аб’яднаньня Цэркваў, людзей, беларускага народу. Яму балела раз’яднанасьць Царквы Хрыстовае, а разам з царкоўнай і раз’яднанасьць народная. Гэтыя дзьве драмы, і царкоўны, і нацыянальны падзел, айцец Антон глыбока перажываў. Ён заклікаў ад імя рэдакцыі заснаванага ім часопіса «да злучэньня /…/ ўсіх Беларусаў, сыноў, дачок аднае нашае Бацькаўшчыны, разьбітых на часткі ў найбольш чуткім мейсцы свае душы, у сазнаньні свае рэлігійнае прыналежнасьці». Айцец Антон ўважаў, што еднасьць грамадзкая наступіць у беларусаў, калі яны будуць адзінымі рэлігійна.

Але ён не імкнуўся прывесьці кагосьці да гэтае жаданае еднасьці праз фізічнае ці маральнае насільле, бо глыбока паважаў годнасьць чалавека, а значыць, свабоду ягонай волі, права выбару, вернасьць уласнаму сумленьню. Падставаю для еднасьці хрысьціянаў была для яго толькі супольная любоў.

У штодзённых адносінах айцец Антон ажыцьцяўляў гэтыя свае прынцыпы. Падцьвердзіць гэта можна хаця б тым фактам, што на пачатку вайны ён дапамагаў сьвятару праваслаўнага прыхода ў суседняй да Альбярціна вёсцы Чапялёва адпраўляць пахавальныя абрады ў тых мясцінах, куды ня меў змогі даехаць той сьвятар. Не пакідаў ён і людзей, закінутых у цяжкія акалічнасьці жыцьця. Падчас першых месяцаў нямецкай акупацыі ён наведваў лагеры ваеннапалонных савец