угаў ягоных, каго пабілі, каго забілі, а каго каменьнем закідалі” (Мц 21.35). Ці ж ня той самы лёс …

угаў ягоных, каго пабілі, каго забілі, а каго каменьнем закідалі” (Мц 21.35). Ці ж ня той самы лёс стаўся ўдзелам Вінцэнта Леванюка і ягоных паплечнікаў, мучанікаў з Падляшша? Як верныя слугі Госпада, поўныя надзеі ў моц Ягонае ласкі, яны далі сьведчаньне сваёй прыналежнасьці да Каталіцкай Царквы, верныя ўласнай усходняй традыцыі. Яны зрабілі гэта цалкам сьвядома і не завагаліся, калі давялося прынесьці ў ахвяру жыцьцё ў пацьверджаньне сваёй адданасьці Хрысту.

Ня думаючы пра сябе, мучанікі з Пратуліна баранілі ня толькі сьвятыню, перад якой прынялі сьмерць, але таксама і Царкву, якую Хрыстос даручыў апосталу Пятру. Тую Царкву, часткай якой пачуваліся, як жывыя камяні. Яны пралілі сваю кроў, будучы зьяднаныя з Сынам Божым, які быў выкінуты зь вінаградніка і забіты (Мц 21.39) для збаўленьня і паяднаньня чалавека з Богам. Узьнесеныя сёньня на алтар Вінцэнт Леванюк і ягоныя дванаццаць паплечнікаў сваім прыкладам і заступніцтвам запрашаюць усіх нас, каб мы мужна йшлі па шляху да поўнай еднасьці ўсёй сям’і вучняў Хрыстовых, у духу экуменічных настаўленьняў ІІ Ватыканскага Сабору».

Седлецкая рыма-каталіцкая дыяцэзія ў Польшчы традыцыйна адзначала дзень памяці Падляшскіх мучанікаў 24 студзеня. Гэты дзень вырашана пакінуць тут і надалей.