л у падрыхтоўцы і падпісаў мемарыялы на адрас Апостальскага нунцыя і Каталіцкага епіскапату Польшчы …

л у падрыхтоўцы і падпісаў мемарыялы на адрас Апостальскага нунцыя і Каталіцкага епіскапату Польшчы ў справе абароны правоў беларусаў-католікаў.

У складзе беларускай дэлегацыі 20—24 ліпеня 1927 г. удзельнічаў у працы 5-га Унійнага кангрэсу ў Веляградзе (Чэхаславаччына).

Быў актыўным дзеячам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, супрацоўнічаў з штотыднёвікам «Chryścijanskaja Dumka» і іншымі беларускімі друкаванымі выданьнямі. Выдаў некалькі тэалагічных прац у 1928, 1929 гг. У 1927 г. пад крыптаграмай І.Р. выдаў «Асновы хрысьціянскай веры для беларускага народу» надрукаваны кірыліцай і пад сваім прозьвішчам «Кароткі катэхізм для беларусаў-каталікоў» лацінкай. Апошняя выдадзена за кошт архібіскупа Віленскага.

Пад псеўданімам Язэп Рушчанец выдаў п’есы «Першыя ластаўкі», «Зорка-ідэя».

У другой палове 1925 г. праз сваю актыўную беларускую дзейнасьць з пасады прафесара ў Віленскай духоўнай семінарыі быў пераведзены на працу катэхізатара ў Беласток. Спачатку працаваў там у школах і ў настаўніцкай семінарыі, а пазьней яго адправілі на душпастырскую працу ў парафію ў в. Доўнары на Падляшшы (з 1931 г.), дзе быў пробашчам, а таксама мясцовым дэканам.

Сьвятар стараўся абудзіць у моладзі зацікаўленьне беларускімі народнымі песьнямі, традыцыямі і культурай. Як пісаў кс. Ян Тарасевіч, сярод мясцовых вернікаў меў аўтарытэт і павагу за сваю сардэчнасьць, шчырасьць, выхаванасьць. У штодзённых размовах з вернікамі гаварыў выключна па-беларуску.

У 1926 годзе кс. Рэшаць быў на чале групы заснавальнікаў гуртка Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры ў Беластоку. З яго ініцыятывы паўстала цэлая сетка гурткоў БІГіК на Беласточчыне.

У 1938 годзе ў Вільні асобнай кнігай выйшлі «Сьвятыя» кс. д-ра Язэпа Рэшаця, жыцьцярысы якіх ён раней зьмяшчаў у «Хрысьціянскай думцы».

Падчас працы ў Беластоку і Доўнарах сьвятар падтрымліваў кантакты з Вільняй, публікаваўся ў беларускім друку, браў удзел у нацыянальных урачыстых сходах.

Польскія дзяржаўныя ўлады ў Беластоку ведалі пра яго актыўную беларускую дзейнасьць з ранейшых часоў у Вільні, і кожны яго крок падрабязна адзначаўся ў паліцэйскіх дакументах. А Служба бясьпекі нават загадзя інфармавала адпаведныя структуры пра ўсе ягоныя паездкі ў Вільню, Беласток і Рушчаны.

У вясковай парафіі, будучы пад сталым наглядам паліцыі, кс. д-р Язэп Рэшаць цалкам рэалізавацца ўжо ня мог, бо знаходзіўся, мякка кажучы, не на сваім месцы. Цяжка перажываў гэтую сітуацыю.

Таму ў 1938 годзе на запрашэньне беларускага каталіцкага сьвятара-бенядыктынца а. Яна Тарасевіча ён выехаў у ЗША ў Ляйль (Ліс-Ілінойс), што каля Чыкага. Разам з ім спадзяваўся паслужыць справе адраджэньня Уніі і каталіцтва ўсходняга абраду. Там уступіў ён у ордэн сьв. Бенядыкта ў манастыры сьв. Пракопа, які ў Ляйлі заснавалі чэхі. Пасьля году навіцыяту атрымаў манаскае імя Атаназі. Разам з а. Янам Тарасевічам планавалі заснаваць беларускі манастыр бенядыктынаў і мелі ўжо шмат кандыдатаў у яго, аднак усе гэтыя планы перакрэсьліла вайна.

І ўсё ж і ў Амерыцы ён не адмовіў