«Прывялі асляня да Ісуса і ўсклалі на яго адзенне сваё; і Ісус сеў на асляня. І многія клалі на даро…

«Прывялі асляня да Ісуса і ўсклалі на яго адзенне сваё; і Ісус сеў на асляня. І многія клалі на дарозе сваё адзенне, а іншыя галінкі з дрэваў, што расьлі ў полі. І тыя, што ішлі наперадзе ды за Ім, крычалі: “Гасанна! Блаславёны, хто прыходзіць у імя Госпада! Блаславёна каралеўства айца нашага Давіда, якое надыходзіць! Гасанна на вышынях!”» (Марка 11, 7-10).

Цікавае значэнне слова “Гасанна”. Напэўна, многія задаваліся гэтым пытаннем. Аказваецца, “гасанна” – транслітарацыя грэцкага слова, якое само з’яўляецца транслітарацыяй габрэйскага выразу “хосі-а-на”, які азначаў “О, выратуй нас цяпер”.

Габрэі ідуць побач з Ісусам або стаяць побач ля дарогі, спяваюць і ўсклікаюць, цытуючы з псалма 117. Гэта было для іх як малітва і ў традыцыі было спяваць на Пасху некалькі псалмоў (112-117), у тым ліку псалом 117, 25-26. Значэнне выраза “гасанна на вышынях” – “Выратуй нас, о Божа, Які жывеш на небе!”