11 траўня – памяць сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, настаўнікаў славянскіхБраты Кірыла і Мя…

11 траўня – памяць сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, настаўнікаў славянскіх

Браты Кірыла і Мятод, грэкі з Тэсалонікаў, ведалі мову славянаў, што жылі ў Македоніі. У 863 годзе цэзар Міхаіл VIII (842-867) адправіў іх у Маравію, каб там абвяшчалі Евангельле.

Каб спрасьціць сабе місійную працу, Кірыла склаў славянскі алфавіт, так зв. глаголіцу, і пераклаў на славянскую мову частку Сьвятога Пісьма і літургічныя кнігі. Гэта зрабіла літургію больш зразумелай для людзей, якія толькі што навярнуліся.

Аднак такі метад душпастырскай працы здабыў сабе праціўнікаў, якія абвінавацілі братоў перад Апостальскай Сталіцай у Рыме ў парушэньні тагачаснай традыцыі місійнай працы Заходняй Царквы.

Папа Адрыян (792-867), пазнаёміўшыся бліжэй з працай Кірылы і Мятода, падтрымаў іх і надаў абодвум годнасьць біскупаў. Сьвяты Кірыла застаўся ў Рыме і памёр у 869 годзе, а сьв. Мятод вярнуўся ў Маравію і працаваў сярод мараваў, чэхаў, венграў і балгараў. Памёр у Велеградзе ў красавіку 885 году.