УСЕ БЕЛАРУСЫ ведаюць беларускі народны звычай ставіць крыжы на ўездзе і выездзе паселішчаў, у сярэд…

УСЕ БЕЛАРУСЫ ведаюць беларускі народны звычай ставіць крыжы на ўездзе і выездзе паселішчаў, у сярэдзіне вёскі, на ростанях і пры дарогах. Але мала хто ведае, што гэта – каталіцкая і УНІЯЦКАЯ спадчына, якой не здолела знішчыць Расійская праваслаўная царква (а намагалася!).

Пра гэта сведчыць не нейкая там “езуіцкая прапаганда”, а “Историческій очеркъ состоянія Православной Церкви въ Литовской епархіи за время съ 1839-1889 г. пресвитера Придворнаго Благовѣщенскаго собора, магистра богословія Н.Д. Извѣкова”, выдадзены ў Маскве ў 1899 годзе.

(Здымак тэксту –
побач са здымкамі крыжоў).

“Наиболее часто употреляемою внешней формой выражения почитания народной темною массою того или другого, по его взгляду, святого места, служила постановка крестов в оном. Тому, кто проезжает по селениям в северо-западном крае, приходится весьма часто встречать деревянные кресты, поставленные не только при въезде и выезде из деревни, но часто и в разных местах, в самой деревне.

Обычай этот ставить кресты ЧИСТО РИМСКО-КАТОЛИЧЕСКИЙ, усвоенный бывшими УНИАТАМИ, которые, подобно р.-католикам, совершали свои религиозныя процессии с чтением евангелий у сих крестов.

Как ЧУЖДЫЙ ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ … обычай этот неоднократно вызывал распоряжения гражданскаго начальства, направленные на уничтожение его…”

Таму, калі вы бачыце пры дарозе, на ростані, ці ўездзе ў горад ці вёску крыж, любы – чатырох-, шасці- ці васьміканцовы, ВЕДАЙЦЕ І ЎСПАМІНАЙЦЕ:
гэта незнішчальны напамін пра каталіцкія і ўніяцкія карані вашыя і вашага народу.

І тое, што яны стаяць праз 400 гадоў пасля пакутніцкай смерці святога мучаніка Язафата Полацкага, заступніка Уніяцкай Царквы, – найлепшае ўшанаванне ягонай светлай памяці.

Крыніца: https://t.ly/W6hTs