У 1732 г. св. Альфонс далучыў да евангелізацыі сярод найбольш занядбаных людзей групу святароў – так з’явілася Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Альфонс стаў сімвалам супярэчнасці для тагачаснай Царквы, якая пакінула беднякоў з сельскай мясцовасці на волю лёсу. Выступаў ён і супраць рыгарыстычнай ментальнасці, якая рабіла акцэнт на пакаранні за грахі: св. Альфонс перанёс галоўную ўвагу на любоў і прабачэнне. “Бог любіць нас” – вось матыў ўсяго жыцця Альфонса. Божая любоў, якая выяўляецца ў Божай міласэрнасці ў адносінах да нас, чакае адказу: адчуваючы любоў Бога да нас, мы самі імкнемся любіць Яго.
Асаблівай праявай міласэрнай любові Божай ёсць таінства споведзі. Усё жыццё Альфонса стала нібы адлюстраваннем гэтай таямніцы: ён умеў выслухоўваць, як сябар – адкрыта і з любоўю. Па яго ўласных словах, спаведнік павінен быць “поўным любові і салодкім, як мёд”. Нездарма ў 1950 г. Папа Пій XII абвясціў Альфонса патронам маральных багасловаў і спаведнікоў, а галоўная місія Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў і дагэтуль полягяе ў абвяшчэнні вяршэнства любові і міласэрнасці.