26 жніўня 1720 г. у Замосці пачаў працу Замойскі сінод. Сінод быў скліканы ўніяцкім мітрапалітам Льв…

26 жніўня 1720 г. у Замосці пачаў працу Замойскі сінод. Сінод быў скліканы ўніяцкім мітрапалітам Львом Кішкам і праходзіў пад кіраўніцтвам апостальскага нунцыя ў Рэчы Паспалітай Ераніма Грымальды (Girolamo Grimaldi).

Займаўся сінод умацаваннем структур і форм душпастырства Уніяцкай Царквы ў духу Трыдэнцкага сабора Каталіцкай Царквы. (У сінодзе ўдзельнічаў і архібіскуп Львоўскі Армяна-Каталіцкай Царквы Ян Табіяш Аўгустыновіч).

Рашэнні Замойскага сінода зацвердзіў у 1724 г. Папа Бенядыкт XIII, сталі яны абавязковымі з 1725 г.

Замойскі сінод не толькі засвоіў досвед Трыдэнцкай рэформы лацінскага хрысціянства, але і кадыфікаваў набыты на працягу XVII — першых дзесяцігоддзяў XVIII ст. культурны, духоўны і часткова сацыяльны досвед еднасці Кіеўскай мітраполіі з Рымскай Царквой і дыялогу з праваслаўнымі.