Сінод біскупаў Кіеўскай мітраполіі, які праходзіў з дазволу каралеўскай улады ў Берасьці з 16 па 20 кастрычніка (6-10 паводле старога юліянскага календара) 1596 г. абвясьціў пра АДНАЎЛЕНЬНЕ ЕДНАСЬЦІ Кіеўскай мітраполіі з Біскупам Рыму і Паўсюднай Царквой. Саборную грамату з актам царкоўнай уніі падпісалі і замацавалі сваімі пячаткамі мітрапаліт Кіеўскі Міхаіл Рагоза, біскуп Іпаці Пацей, уладыка Ўладзімерскі і Берасьцейскі, Кірыла Тарлецкі, уладыка Луцкі і Астрожскі, які да таго ж выступаў пад тытулам патрыяршага экзарха, архібіскуп Полацкі Герман Загорскі, Дыянісі Зьбіруйскі, біскуп Холмскі і Белзскі, менаваны біскуп Пінскі і Тураўскі кобрыньскі архімандрыт Ёна Гогаль, а таксама тры архімандрыты – прадстаўнікі манастыроў: Паісі Анікевіч-Сахоўскі з Менскага манастыра, Гедэон Бральніцкі з Лаўрышаўскага манастыра і архімандрыт Браслаўскага і Гарадзенскага манастыроў Клімент (Багдан) Годкінскі.
9 кастрычніка біскупы, што не былі ў Рыме ў Папы, склалі прысягу і ў царкве сьв. Мікалая перад народам была зачытана падпісаная напярэдадні грамата аб еднасьці Кіеўскай мітраполіі з Апостальскім Пасадам у Рыме. Два біскупы Кіеўскай мітраполіі – львоўскі і перамышальскі, – якія раней выказвалі прыхільнасьць да Уніі, адмовіліся гэта рабіць.
У нядзелю, 20 кастрычніка (10 кастрычніка паводле старога календара) 1596 г. адбылася ўрачыстая служба Божая ў катэдральнай царкве сьв. Мікалая з удзелам лацінскіх біскупаў і сьвятароў, пасьля якой урачыстая працэсія ўладык і духавенства абодвух абрадаў прайшла у касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа, дзе адбыўся падзячны малебен.
Фактычна ўрачыстае абвяшчэньне Уніі ў Берасьці адбывалася тры дні 18-20 (8-10) кастрычніка, а сам акт Берасьцейскай уніі падпісаны 18 (8) кастрычніка 1596 г.
Паінфармаваны пра ўрачыстае абвяшчэньне Уніі кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III сваім універсалам ад 15 сьнежня 1596 году зацьвердзіў правамоцнасьць усіх рашэньняў Сіноду біскупаў у Берасьці 16—20 кастрычніка 1596 г. і заклікаў усіх праваслаўных вернікаў дзяржавы да паслушэнства сваім біскупам, а М. Капыстэнскага і Г. Балабана, якія не падпісалі Унію, каб не прызнавалі больш сваімі пастырамі. Афіцыйна праваслаўная Царква ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай надоўга перастала існаваць.
Падпісаньне ўладыкамі Кіеўскай мітраполіі акту царкоўнай уніі і царкоўны сабор у Берасьці 18-20 кастрычніка 1596 г. – гэта аднаўленьне былой еднасьці Царквы Хрыстовай, якая была ў апостальскія часы да трагічнага царкоўнага падзелу ў 1054 г. (на нашых землях ён наступіў дэ-факта нашмат пазьней). Гэта дзень АДНАЎЛЕНЬНЯ ў Кіеўскай мітраполіі на тэрыторыі Рэчы