КНІЖНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА.
2 студзеня (1518 г.) –
506 гадоў з дня выхаду пражскага выдання Францыска Скарыны – кнігі “ЭКЛЕЗІЯСТ” (“Еклесиастесъ, или Соборникъ премудрого Соломона”) Ён уваходзіць у раздзел “Пісанні” Старога Запавету. Аўтарам лічыцца цар Саламон. Асноўны матыў “Эклезіяста” – марнасць чалавечых спроб пазнаць сэнс жыцця.
Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі. Тут жа ўказана “Зупольне выложеный на рускый язык доктором Францискомъ Скорининымъ сыном с Полоцка”. Змешчана прадмова Ф.Скарыны, анатацыя зместу, пасляслоўе, асноўную думку кнігі Скарына перадае словамі Эклезіяста: “Марная мітусня і ўсё – марнасць і неспакой духу”, гаворыць што шчасця не знайсці “у царствах і панаванні”, “багацці і скарбах”… “У канцы ж кнігі гэтай раскрыў сэнс думак сваіх, кажучы: “Вынік усяго сказанага выслухайце ўсе: хто Бога баіцца і запаведзі Яго выконвае – той сапраўды дасканалы чалавек”.