Я раю вам любоў св. Паўла, якую ён сведчыў да неафітаў. Часта яна прыводзіла яго да слёз і нястомнай малітвы, калі бачыў, што яны такія някемлівыя і не адказваюць як трэба на яго любоў.
Ісус прыйшоў служыць, а не каб Яму служылі. Няхай сароміць нас хоць бы нават выгляд панавання. Ні над кім не будзем панаваць, хіба толькі для таго, каб лепш служыць.
Менавіта так паступаў Ісус з Апосталамі: цярпеў іх неразуменне, недахоп ведаў, а нават недахоп веры. Спагаду і сардэчную дабрыню выказваў да грэшнікаў, так што ў некаторых гэта абуджала здзіўленне, у іншых згаршэнне, а ў многіх надзею атрымаць Божую міласэрнасць. Тое ж Ён наказаў і нам, каб мы былі ціхія і пакорныя сэрцам.
Яны – нашыя дзеці. Таму, калі выпраўляем іхнія памылкі, павінны пазбыцца ўсялякага гневу.
Ніякага гневу, ніякай пагарды, ніякай крыўды. На гэты час майце міласэрнасць, на будучы – надзею, як належыць айцам, якія сапраўды імкнуцца да выпраўлення і адпаведнага выхавання.
У асабліва цяжкіх выпадках трэба больш пакорна і з надзеяй прасіць Бога, чым выліваць паток слоў, якія толькі абражаюць слухачоў, але не прыносяць ніякай карысці вінаватым.
Св. Ян Боска