Сёння дзень нараджэння Казіміра Кастравіцкага (1868-1918), ён жа паэт Карусь Каганец. Ягоны псеўданім азначаў свяцільню, якая прыбірае цемру.
Ягоны верш «О Божа, спасе наш» лічылі адным з неафіцыйных беларускіх гімнаў.
Даследчык Уладзімір Конан адзначаў, што твор стаў малітвай у белар. набажэнствах.
Адам Станкевіч казаў пра Каганца: “Называў сябе уніятам. Маліўся з беларускай рукапіснай кніжкі, якой малітвы сам напісаў. Фактычна гэта быў хрысціянін-адраджэнец”.
Паўліна Мядзёлка казала пра Каруся: «Ад яго ліецца ў тваю душу такі ж спакой, яснасць і ты сам становішся лепшы, чысцейшы, свяжэйшы, быццам пасля купання».

Зведаў ён і выпрабаванні, сядзеў у турме (дарэчы, разам з Я.Коласам).
Хварэў на сухоты, здолеў пражыць 50 год.
А яшчэ Каганец з’яўляецца сваяком французскага паэта Гіёма Апалінэра.
У Мінску у мікрараёне Лошыца ёсць вуліца Каруся Каганца.
Словы Каганца да сваіх дзяцей: „Кахайце ўсіх, ня толькі сваіх братоў, сёстраў і бацькоў, але ўсіх, увесь сьвет; а тады вам будзе лягчэй і бяду якую перанесьці“.