Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

Пасля распаду Савецкага Саюза адна журналістка спытала ў архібіскупа Уладзіміра Стэрнюка, як яму ўда…

*

Пасля распаду Савецкага Саюза адна журналістка спытала ў архібіскупа Уладзіміра Стэрнюка, як яму ўдавалася выконваць сваё служэнне ў тыя «бязбожныя часы» камуністычнага рэжыму. На гэта сівагаловы Уладыка-вызнаўца адказаў: «Дзіця, не бывае бязбожных часоў, бо кожны час належыць Богу. Таму ў тыя «Божыя часы» мы працягвалі, у меру сваіх сіл і магчымасцяў, чыніць Божыя справы…».

Увогуле, святыя і духоўныя людзі валодалі той незвычайнай здольнасцю, якую мы так моцна патрабуем: бачыць Бога ва ўсіх абставінах жыцця, верыць у тое, што Бог усё вядзе да добрага завяршэння, што апошняе слова будзе толькі за Ім і Яго святой воляй.

Нібы падсумаванне для сённяшніх роздумаў гучаць у маім сэрцы словы майго сабрата-рэдэмптарыста – св. Клімента Марыі Гафбаўэра: «Будзьце адважныя! Бог ёсць Госпадам! Ён скіроўвае ўсё на ўласную славу і на нашу карысць, і ніхто не можа супрацьстаяць Яму. Усе чалавечыя планы, незалежна ад таго, наколькі добра яны распрацаваны, служаць толькі выкананню Яго святой волі. … Я бачу, што ўсё, што здаецца нам варожым, вядзе нас туды, дзе Бог хоча нас бачыць».

Малітва. Госпадзе, які заснаваў часы і гады, які ўсюды ёсць і ўсім кіруеш! Навучы мяне бачыць Тваю прысутнасць ва ўсіх абставінах нашага жыцця. Навучы нас усё больш давяраць Тваёй непасціжнай мудрасці, якая ўсё скіроўвае на Тваю славу і на нашу карысць. Будзь са мной заўсёды, мой Госпадзе, і дай, каб я заўсёды быў там, дзе Ты гэтага жадаеш, і каб нада мною здзейснілася Твая збаўчая воля! Амін.

Ул. Багдан Дзюрах