Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

#НасустрачРаству. Спяшаемся да ясляў, каб сустрэць нашага Збавіцеля! “…пастухі сказалі адзін аднам…

*

#НасустрачРаству. Спяшаемся да ясляў, каб сустрэць нашага Збавіцеля!

“…пастухі сказалі адзін аднаму: «Пойдзем у Бэтлеем і паглядзім, што там сталася і пра што абвясціў нам Госпад». Яны пайшлі, спяшаючыся…” (Лк. 2, 15-16).

Як хутка пастухі вырушылі ў дарогу! З якім запалам яны ішлі на пошукі Месіі! Гэты іхні парыў, безумоўна, не быў прадыктаваны чыста чалавечай цікаўнасцю, пагоняй за сенсацыяй ці пошукам вострых адчуванняў. Яны пабеглі да пячоры, натхнёныя духоўным досведам і словам Добрай Навіны, якую прынёс ім Анёл з неба.

Падобную паспешлівасць праявіць Усячыстая Дзева пасля свайго Дабравешчання, калі яна, натхнёная ласкай Святога Духа, «паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды» (Лк. 1, 39). Падобна і святы Язэп, атрымаўшы ў сне ад Анёла ўказанне вырушаць у дарогу, не чакаў да раніцы, але «ўзяў Дзіця і Маці Яго ноччу і адправіўся ў Егіпет» (Мц. 2, 14).

Ёсць такое выслоўе: «жыццё — гэта рух», і яго можна ўжыць у тым ліку і да духоўнага жыцця, бо Дух Святы ажыўляе ўсё навокал, запускае аднаўленчыя працэсы, кліча ў дарогу, даручае пэўную місію. У той жа час сярод нашых сучаснікаў нярэдка можна назіраць пэўную апатыю, інертнасць і нават абыякавасць да духоўных спраў, што з’яўляецца прыкметай закрытасці для ўздзеяння Святога Духа. Сучасны чалавек, здаецца, не надта прыслухоўваецца да смагі сэрца і голаду ўласнай душы, абмяжоўваючы свой жыццёвы і светапоглядны кругагляд усім часовым, шукаючы задавальнення толькі сваіх базавых матэрыяльных, а нават і фізіялагічных патрэб, ідучы за прынцыпам panem et circenses – «хлеба і відовішчаў!»

Наколькі небяспечнай можа быць такая жыццёвая пазіцыя, сведчыць прыпавесць пра багача, якому шчодра ўрадзіла ніва і ён, адчуваючы сябе самадастатковым і самазадаволеным, сказаў душы сваёй: «Душа, шмат дабра ў цябе ляжыць на многія гады. Адпачывай, еш, пі і весяліся!» (Лк. 12, 19). Рэакцыя неба на такое стаўленне адназначная: «Але Бог сказаў яму: “Неразумны! Гэтай жа ноччу забяруць душу тваю ў цябе. Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхтаваў?”» (Лк. 19, 20). Калядная ноч голасам Анёла стукае да нашага сумлення і кліча нас у Бэтлеем — у «Дом Хлеба» (бо менавіта так перакладаецца гэта назва), дзе ў яслях спачывае праўдзівы «хлеб Божы — гэта той, хто сыходзіць з неба і дае жыццё свету» (Ян. 6, 33).

Папа Францішак заахвочвае нас вучыцца ў бэтлеемскіх пастухоў чуламу і актыўнаму чаканню, а таксама – гатоўнасці вырушыць у дарогу насустрач нашаму збаўленню: «Бэтлеемскія пастухі вучаць нас, як выходзіць насустрач Госпаду. Яны чуваюць сярод ночы, застаюцца пільнымі, чакаюць сярод цемры; а Бог ахінае іх святлом (гл. Лк. 2, 9). Гэта датычыцца і нас. Нашае жыццё можа быць чаканнем, якое, нават сярод ночы праблем, давярае Госпаду і прагне Яго; тады атрымлівае Божае святло… Госпад любіць быць чаканым, і Яго нельга чакаць на канапе, дрэмлючы. Сапраўды, пастухі рухаюцца, «пайшлі, спяшаючыся», — кажа тэкст (Лк. 2, 16). Яны не застаюцца нерухома, як хтосьці, хто ўжо прыйшоў і ні ў чым не адчувае патрэбы, а ідуць, пакідаюць статак без нагляду, рызыкуюць чымсьці дзеля Бога.