Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

#НасустрачРаству. Дар вытрываласці на шляху да Ісуса”Яны пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Язэпа…

*

#НасустрачРаству. Дар вытрываласці на шляху да Ісуса

“Яны пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Язэпа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях.” (Лк. 2, 16)

Паміж першым крокам пастухоў, які яны зрабілі насустрач Таямніцы Божага Нараджэння, і тым момантам, калі, як сказана ў Евангеллі, яны «знайшлі Марыю і Язэпа, і Немаўля», у святым тэксце стаіць толькі адна маленькая «і» – амаль нябачная, але за гэтай маленькай «і» хаваецца ўвесь іхні шлях, хаваюцца пошукі (нездарма сказана, што яны «знайшлі», а не проста «дайшлі» да вызначанай мэты), мабыць – намаганні, вытрымка, настойлівасць, – адным словам, усё тое, без чаго немагчыма пераадолець шлях і дасягнуць мэты падарожжа.

Хтосьці мог бы сказаць, што дарога пастухоў насустрач Нованароджанаму Збавіцелю не павінна была быць для іх занадта цяжкай, бо палі паблізу Бэтлеему былі ім добра знаёмыя. Аднак і ў такіх умовах яны шмат чым рызыкавалі дзеля Хрыста, паколькі адарваліся ад сваіх «наседжаных месцаў», пакінулі бяспечныя загарадзі, адмовіліся ад утульнасці вогнішча, якое давала цяпло і абарону ад ваўкоў, што сноўдалі ў полі вакол атары. У рэшце рэшт, вырушаючы ў дарогу сярод ночы, яны мусілі цалкам даверыцца слову Анёла, які, хоць і абяцаў ім, што яны «знойдуць Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях», аднак не раскрыў ім усіх дэталяў падарожжа і не гарантаваў ім лёгкай і бяспечнай вандроўкі…

Зрабіць першы крок у справе – вельмі важна (адзін мой сабрат манах з Аўстрыі казаў: «Каб скончыць нейкую справу, яе трэба прынамсі пачаць»). Аднак не менш важна выстаяць на шляху, не знеахвоціцца, не спыніцца на паўдарогі. Хтосьці слушна заўважыў, што шлях пачынаюць многія, але заканчваюць яго – толькі святыя. Вось чаму дабрадзейнасць вытрываласці такая важная ў нашым духоўным жыцці. У нас у манастыры рэдэмптарыстаў ёсць звычай штодзённа маліцца «пра ласку вытрываласці», гэта значыць пра ласку вернасці нашаму хрысціянскаму і манаскаму пакліканню да канца, не зважаючы на ​​крызісы, цяжкасці і выпрабаванні.

Можна не сумнявацца, што нам, вучням Хрыста, гэтая ласка вельмі спатрэбіцца. Тое, што адразу пасля Нараджэння Хрыстовага Царква святкуе памяць першамучаніка Сцяпана, цалкам невыпадкова! Наш Госпад таксама невыпадкова заклікаў нас уваходзіць праз «вузкую браму» ў Божае Валадарства, бо «шырокая брама і прасторная дарога вядуць да згубы, і многія ўваходзяць праз яе! А вузкая брама і вузкая дарога вядуць у жыццё, але нямногія знаходзяць яе» (Мц. 7, 13-14), а ў іншым месцы запавядаў, што толькі той, «хто вытрывае да канца, будзе збаўлены» (гл. Мц. 10, 22). Пра праўдзівасьць гэтых слоў нашага Госпада сведчаць жыцці ўсіх святых, пачынаючы ад Усячыстай Дзевы і св. Язэпа і заканчваючы мучанікамі і вызнаўцамі веры нашай Царквы мінулага стагоддзя.

Ці задумваліся вы калі-небудзь над тым, якім было падарожжа Найсвяцейшай Багародзіцы, калі яна пасля Дабравешчання «паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды»? Мне гэтыя роздумы прыйшлі на думку тады, калі я ўпершыню наведаў Святую Зямлю і праязджаў той жа дарогай з Назарэта, што на поўначы Ізраіля, у пасяленне Айн-Карэм побач з Ерусалімам (а гэта амаль 150 км!), якую юная дзяўчына павінна была пераадолець не так, як я – седзячы ў камфортным паломніцкім аўтобусе з кандыцыянерам, а ідучы пешшу, магчыма, далучыўшыся да спадарожнага каравана і пераадольваючы камяністую пустыню са шматлікімі пагрозамі і небяспекамі. Нават калі Марыя падарожнічала ў суправаджэнні анёлаў, як на іконе, напісанай на фасадзе храма ў Айн-Карэме, на яе шляху, безумоўна, не бракавала і церняў… У рэшце рэшт, вандроўка веры прывядзе яе ў Егіпет, Назарэт, Капернаум і ажно да Ерусаліма, дзе яна будзе ступаць крыжовай дарогай за сваім Сынам на Галготу і вытрывае ў веры аж да канца, да магілы і да Уваскрасення. І дзякуючы сваёй вытрывалай веры яна назаўсёды стане «Адзігітрыяй», Правадніцай на шляху веры для ўсіх вучняў Хрыстовых.