Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

#НасустрачРаству. Знайсці Ісуса і ўбачыць Яго”І пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю, і Язэпа, і Дзіц…

*

#НасустрачРаству. Знайсці Ісуса і ўбачыць Яго

“І пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю, і Язэпа, і Дзіця, што было пакладзена ў яслях. А ўбачыўшы, паведамілі пра слова, якое ім было сказана пра Дзіця гэтае.” (Лк. 2, 16-17)

Вось мэта падарожжа – пастухоў і нашага: Ісус, Божае Дзіця, Уцелаўлёны Бог, спавіты ў пялёнкі і пакладзены ў яслі – наш Збавіцель! Словамі Святога Айца Францішка запрашаю вас, дарагія ў Хрысце, сузіраць гэтага Бога: «Браты, сёстры, стоячы перад яслямі, углядаймася ўсярэдзіну, у цэнтр: пераступім праз ілюмінацыі і прыгожыя дэкарацыі і сузірайма Дзіця. У Яго маласці змяшчаецца ўвесь Бог. Распазнайма Яго: «Дзіця, Ты – Бог, Бог-дзіця». Дазволім, каб нас пранікла гэтае ўзрушлівае здзіўленне. Той, Хто абдымае сусвет, патрабуе, каб Яго трымалі на руках. Той, Хто стварыў сонца, патрабуе, каб Яго сагрэлі. Увасобленая пяшчота патрабуе, каб яе калыхалі. Бясконцая любоў мае малюсенькае сэрцайка, якое слаба пульсуе. Вечнае Слова – немаўля, якое не можа размаўляць. Хлеб жыцця патрабуе кармлення. Стваральнік свету не мае жылля. Сёння ўсё наадварот: Бог прыходзіць у свет маленькім. Яго веліч прыносіцца ў дар у сваёй нязначнасці, маласці.

Спытаем сябе: ці ўмеем мы прымаць гэты Божы шлях? Гаворка ідзе пра выклік Божага Нараджэння: Бог аб’яўляецца, але людзі Яго не разумеюць. Ён становіцца малым у вачах свету, а мы не перастаем шукаць велічы па-свецку, робім гэта нават прыкрываючыся Яго імем. Бог прыніжаецца, а мы імкнемся ўзняцца на п’едэстал. Усявышні ўказвае на пакору, а мы імкнемся пакрасавацца. Бог шукае пастухоў, непрыкметных; мы ж імкнемся кідацца ў вочы, выстаўляць сябе напаказ. Ісус нараджаецца, каб служыць, і мы праводзім гады ў пагоні за поспехам. Бог не шукае сілы і ўлады, Ён просіць пяшчоты і ўнутранай маласці.

Падарожжа пастухоў да Ісуса адлюстроўвае духоўны шлях да Бога, які кожны вернік, кожны вучань Хрыста пакліканы здзейсніць у сваім жыцці.

Пастухі знайшлі Ісуса, бо выправіліся ў дарогу. «Шукайце і знойдзеце!» – кажа Ісус сваім вучням (Мц. 7, 7). Бога знаходзяць толькі тыя, хто ідзе за заклікам Божым, выпраўляюцца ў дарогу, кожны дзень ідучы Яму насустрач. Божае Нараджэнне — гэта заклік вырушыць у дарогу, не спыняцца напаўдарозе, цярпліва і нястомна шукаць, пакуль не дасягнем мэты: сустрэчы з Богам твар у твар і поўнага з’яднання з Ім.

Пастухі ўбачылі Ісуса, бо мелі ў сабе нябеснае святло, якое асвятляла іх у тую калядную ноч. Гэта – святло Божага Аб’яўлення, Божага Слова, якое прасвятляе розумы і сэрцы людзей і «адкрывае духоўныя вочы» — нашу веру, робячы здольнымі распазнаваць Божую прысутнасць у гэтым Дзіцяці ў яслях на сене, у Эўхарыстыі, ва Укрыжаваным, у нашых бліжніх, у падзеях нашага штодзённага жыцця. Так мы становімся ўдзельнікамі радасці, якую атрымалі ўбогія пастухі, апосталы і ўсе святыя: «Шчаслівыя ж вочы вашы, бо бачаць, і вушы вашы, бо чуюць. Сапраўды кажу вам: многія прарокі і справядлівыя прагнулі бачыць, што вы бачыце, і не бачылі, ды чуць, што вы чуеце, і не чулі» (гл. Мц. 13, 16-17). Божае Нараджэнне — гэта запрашэнне дазволіць прасвятліць сябе Божым святлом і ў гэтым святле сузіраць Бога, прысутнага ў гісторыі, людзей, падзеі, найменшую рэчаіснасць нашага штодзённага жыцця.

Малітва. Мой Госпадзе Ісусе! Пакладзены ў яслях мой Збаўца! У пакоры сэрца прыпадаю і аддаю Табе паклон і хвалу, мой Божа, Які з’явіўся на свет як маленькае і слабое Дзіця! Ты яшчэ не гаворыш слоў, а ўжо вучыш мяне пакоры, прастаце, убоству. Ты, што Сам патрабуеш спажывы, ляжыш перада мною як Хлеб жыцця. Ты, спавіты ў пялёнкі сярод цёмнай начной прахалоды, прасвятляеш маё сэрца і саграваеш душу цяплом сваёй пяшчотнай і міласэрнай любові! Вітай, мой Божа і Збаўца, паміж намі! Вітай у маім сэрцы і жыцці! Вядзі мяне па дарогах жыцця Тваім нябесным святлом і прывядзі мяне да вечнага яднання з Табою ў Доме Нябеснага Айца. Амін.

Ул. Багдан Дзюрах