Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

#НасустрачРаству. Адшукаць Усячыстую Багародзіцу”… і знайшлі Марыю і Язэпа, і Немаўля, якое ляжала…

*

#НасустрачРаству. Адшукаць Усячыстую Багародзіцу

“… і знайшлі Марыю і Язэпа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіця. … А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім.” (Лк. 2, 16-17.19).

Набліжаючыся разам з пастушкамі да ясляў, і мы знаходзім тут перш за ўсё Багародзіцу, Марыю, Маці Божую. Тут, у пячоры, не толькі нарадзіўся Божы Сын, тут таксама «нарадзілася» Марыя як Маці, як Багародзіца, як Маці Божая. Бо жанчына становіцца маці ва ўласным і поўным сэнсе гэтага слова менавіта тады, калі нараджае дзіця.

У ёй споўнілася прароцтва Ісаі, які казаў: «Вось, Дзева зачала і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эмануэль, што азначае: З намі Бог!» (гл. Іс. 7, 14; Мц. 1, 23). Але перш чым Бог нарадзіўся ад Найсвяцейшай Багародзіцы і стаў «Богам з намі», Ён стаў «Богам з ёю». Пра гэта навучаюць Айцы Царквы, кажучы, што перш чым Марыя зачала Сына Божага ў сваім улонні ад Святога Духа, яна «зачала» Яго ў сваім сэрцы, з’ядналася з Ім дасканалым чынам, удастоіўшыся пачуць ад арханёла Габрыэля ў дзень Дабравешчання такое прывітанне: «Вітай, поўная ласкі, Госпад з Табою» (Лк. 1, 28). Таму мы слушна молімся напрыканцы Акафіста Дабравешчанню, звяртаючыся да Багародзіцы: «Бо праз Цябе быў з намі Госпад сілаў, праз Цябе пазналі мы Сына Божага і ўдастоіліся святога Цела і ўсячыстай Крыві Яго»… З той хвіліны, калі Бог нарадзіўся ад Усячыстай Дзевы, усюды, дзе мы гэта знаходзім яе, мы набліжаемся да Ісуса, мы адкрываем Яго прысутнасць і яднаемся з Ім.

Гэтая выключная роля і пакліканне Марыі ў гісторыі збаўлення – быць Маці Бога – з’яўляецца адной з найважнейшых праўдаў нашай веры. Калі мы ідзём да Ісуса і прагнем сустрэць Яго, перш за ўсё мы сустрэнем Марыю, Багародзіцу, Яго Усячыстую Маці. Чаму? Бо так пажадаў сам Бог! Дарога да Ісуса, на якой няма Маці, гэта не хрысціянская дарога, не Божая дарога. «Калі б мы адкінулі Марыю, мы б ніколі не мелі нашага Госпада, — слушна сцвярджае славуты амерыканскі прапаведнік Фултан Шын, а далей працягвае гэтую думку, указваючы на ​​боскі выбар Найсвяцейшай Багародзіцы на Маці Сына Божага. – У нас ніколі не было б нашага Боскага Госпада, калі б Ён не выбраў яе».

Пастухі, сустрэўшы на парозе Маці Божую, не адкінулі яе, а «знайшлі», гэта значыць адкрылі для сябе яе ўнікальную місію і ролю, прынялі яе і звярталіся да яе словам радасці, расказваючы з захапленнем усё тое, што ім было аб’яўлена пра гэтае Дзіця, якое яна прывяла на свет. Знамянальна, што не толькі пастухі патрабуюць Марыю, каб наблізіцца да Ісуса, – але яна сама з адкрытым сэрцам прымае сведчанне ўбогіх пастухоў, каб яшчэ глыбей увайсці ў таямніцу нараджэння Хрыста-Збавіцеля: «Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім» (Лк. 2, 19).

Ва ўсёй сваёй паставе Багародзіца з’яўляецца вобразам дасканалага хрысціяніна, чалавека веры і поўнага даверу Нябеснаму Айцу. Яна вучыць нас пакорліва прымаць у свае сэрцы Божае Слова, якое выходзіць не толькі з беззаганных вуснаў Арханёла, але і з вуснаў просценькіх і ўбогіх пастушкоў, якія, хоць і не заканчвалі рытарскіх школ ці багаслоўскіх семінарый, аднак усё ж у сваім сэрцы нясуць праз вякі полымя жывой веры і з радасцю дзеляцца ёю з тымі, каго сустракаюць і «знаходзяць» на сваіх дарогах.