Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Праўда вырасла з зямлі, а справядлівасць паглядзела з нябёсаўАбудзіся, чалавеча: дзеля Цябе Бог стаў…

*

Праўда вырасла з зямлі, а справядлівасць паглядзела з нябёсаў

Абудзіся, чалавеча: дзеля Цябе Бог стаў чалавекам. «Прачніся, які спіш, і ўваскрэсні з мёртвых, і Хрыстос асветліць цябе» (Эф 5, 14). Я зноў кажу: «Дзеля цябе Бог стаў чалавекам».

Ты памёр бы навекі, калі б Ён не нарадзіўся ў часе. Ты ніколі б не вызваліўся ад грахоўнага цела, калі б Ён не прыняў падабенства грахоўнага цела. Табой завалодала б вечнае няшчасце, калі б не было гэтай міласэрнасці. Ты не ажыў бы, калі б Ён не згадзіўся прыняць смерць, падобную да тваёй. Ты б аслаб, калі б Ён не прыйшоў на дапамогу. Ты б загінуў, калі б Ён не прыйшоў.

Будзем з радасцю святкаваць надыход нашага збаўлення і адкуплення. Будзем адзначаць святочны дзень, калі вялікі і спрадвечны дзень з вялікага і спрадвечнага дня прыйшоў у гэты наш часовы і такі кароткі дзень.

Праўда вырасла з зямлі (пар. Пс 85, 12). Хрыстос, Які сказаў: «Я – праўда» (пар. Ян 14, 6), – нарадзіўся з Дзевы. «Справядлівасць паглядзела з нябёсаў» (пар. Пс 85, 12), бо той, хто верыць у Народжанага, атрымлівае апраўданне не ад чалавека, але ад Бога.

Праўда вырасла з зямлі, бо «Слова сталася целам» (Ян 1, 14). І справядлівасць паглядзела з нябёсаў, бо «кожны добры і ўсякі дасканалы дар паходзіць з неба» (Як 1, 17).

Праўда вырасла з зямлі, цела – з Марыі. І справядлівасць паглядзела з неба, бо не можа чалавек нічога ўзяць, калі яму не будзе дадзена з неба (пар. Ян 3, 27).

«Апраўданыя паводле веры, мы маем мір з Богам» (Рым 5, 1), бо справядлівасць і мір пацалуюцца (пар. Пс 85,11) праз нашага Госпада Ісуса Хрыста, бо Праўда вырасла з зямлі (пар. Пс 85, 12). Праз Яго мы атрымалі доступ да той ласкі, у якой трываем; і мы ганарымся надзеяй на славу Божую (пар. Рым 5, 2). Не гаворыцца на славу нашу, але на славу Божую, бо справядлівасць не ад нас паходзіць, але паглядае з нябёсаў. Таму, хто хваліцца, няхай хваліцца не сабою, але Госпадам.

Таму і народжанаму з Дзевы Госпаду анёлы спяваюць песню хвалы: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі мір людзям добрай волі» (пар. Лк 2, 14).

Бо адкуль жа на зямлі мір, як не з Яго, што праўда вырасла з зямлі, гэта значыць Хрыстос нарадзіўся з цела? Ён – наш мір, які ўчыніў адно і другое адзіным (пар. Эф 2, 14), каб мы былі людзьмі добрай волі, злучаныя прыемнай повяззю адзінства.

Дык будзем жа радавацца гэтай ласцы, каб наша слава была сведчаннем нашага сумлення, калі мы будзем хваліцца не сабою, але Госпадам. Таму і сказана: «Ты мая слава, Ты галаву маю ўздымаеш» (Пс 3, 4). Бо што большае за ласку Божую магло быць нам дадзена? Бог, маючы Адзінароднага Сына, учыніў Яго Сынам Чалавечым, і гэтак зрабіў сыноў чалавечых дзецьмі Божымі.

Св. Аўгустын