Сьвята Нараджэньня Хрыстовага 2023 году ў грэка-католікаў Берасьця. На сьвяточную Літургію 25 сьнежня, якую адслужыў а. Віталь Быстроў з Івацэвічаў, сабралося шмат вернікаў, асабліва дзяцей. Пасьля набажэнства і сьпеву калядак дзеці атрымалі падарункі, а потым быў шчодры брацкі сьвяточны абед.