Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…

Вялікі Валадар нараджаецца як маленькае Немаўля. Зорка прыводзіць здалёк мудрацоў. Яны прыходзяць па…

*

Вялікі Валадар нараджаецца як маленькае Немаўля. Зорка прыводзіць здалёк мудрацоў. Яны прыходзяць пакланіцца Таму, Хто яшчэ ляжыць у яслях, але валадарыць на небе і на зямлі. Калі мудрацы абвяшчаюць, што народзіцца Валадар, Ірад хвалюецца, што можа страціць валадарства, і хоча забіць Таго, у Каго паверыўшы, мог бы панаваць бяспечна і ў зямным, і ў бясконцым нябесным жыцці.

Чаго ты баішся, Ірад, калі чуеш, што нарадзіўся Валадар? Ён прыйшоў не адхіліць цябе ад улады, але перамагчы д’ябла. Але ты, не разумеючы гэтага, хвалюешся і шалееш. Каб забіць толькі таго, каго шукаеш, ты становішся жорсткім забойцам многіх дзяцей.

Цябе не стрымлівае ні галашэнне любячых маці, ні айцоў, што аплакваюць смерць дзяцей, ні енкі і плач Немаўлят. Страх, які забівае цябе ў сэрцы, падштурхоўвае цябе забіваць дзяцей. Ты думаеш, што калі споўніш задуманае, то зможаш доўга жыць, хоць імкнешся забіць само Жыццё.

Але Ён, крыніца ласкі, такі маленькі і такі вялікі, ляжыць у яслях і пагражае твайму трону. Хоць ты не ведаеш, але Ён здзяйсняе праз цябе свае планы і вызваляе душы з няволі д’ябла. Ён прымае дзяцей ворага ў лік усыноўленых дзяцей.

Немаўляты несвядома гінуць за Хрыста, бацькі аплакваюць смерць мучанікаў. А Хрыстос робіць сваімі красамоўнымі сведкамі тых, хто яшчэ не гаворыць. Вось як валадарыць Той, Хто прыйшоў так валадарыць. Вось ужо вызваляе Вызваліцель, і дае збаўленне Збаўца.

Але ты, Ірад, не ведаючы гэтага, хвалюешся і шалееш. У той час, як лютуеш супраць Немаўляці, ты ўжо несвядома аддаеш Яму пашану.

О вялікі дар ласкі! За якія ж заслугі Немаўлятам наканавана такая перамога? Яны яшчэ не гавораць, але вызнаюць Хрыста. Яны яшчэ не могуць падняцца на бітву, а ўжо атрымліваюць вянок перамогі.

Св. Кводвультдэус