Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

МАЛІТВА НА НОВЫ ГОДУладару Божа наш, Крыніца жыцьця і несьмяротнасьці, Творча ўсяго бачнага і нябач…

*

МАЛІТВА НА НОВЫ ГОД

Уладару Божа наш, Крыніца жыцьця і несьмяротнасьці, Творча ўсяго бачнага і нябачнага, Ты маеш у сваёй уладзе часы і поры, і ў Тваім мудрым і добрым провідзе кіруеш усім: дзякуем Табе за ўсе даброты Твае, якімі Ты абдарыў і задзівіў нас у мінулым часе жыцьця нашага. Молім Цябе, усяшчодры Госпадзе, блаславі круг новага году ў дабрыні Тваёй. Зышлі згары даброты Твае людзям Тваім: здароўе, супакой і посьпех у кожнай добрай справе. Царкву Тваю сьвятую, краіну нашу Беларусь, гэты горад і ўсе краіны выбаў ад усякае злое прыгоды, і даруй ім супакой. І зрабі нас дастойнымі заўсёды прыносіць падзяку Табе, спрадвечнаму Айцу, і адзінароднаму Твайму Сыну, і ўсесьвятому і жыцьцядайнаму Твайму Духу – адзінаму Богу, – і славіць Тваё ўсяхвальнае імя.

Слава Табе, Божа, Дабрачынца наш, на вякі вякоў. Амін.