Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…

 Свята Стрэчання (або Грамніцы) завяршае цыкл богаяўленскіх святаў. Гэтае свята ўнікальнае па сваёй …

*

Свята Стрэчання (або Грамніцы) завяршае цыкл богаяўленскіх святаў. Гэтае свята ўнікальнае па сваёй літургічнай традыцыі, бо яно адначасова прысвечана праслаўленню і Збаўцы, і Яго Усячыстай Маці. Сярод літургічных асаблівасцей — Чын асвячэння свечак.

Адмысловае асвячэнне свечак — адносна новая традыцыя, якая распаўсюдзілася на нашых землях з XVII ст. Традыцыя асвячэння свечак паходзіць ад старажытнага звычаю арганізоўваць у дзень свята Стрэчання працэсію па горадзе з запаленымі свечнікамі, якія бласлаўляліся святарамі. Гэтая працэсія сімвалізавала ўваход Госпада Ісуса Хрыста – Святла для свету – у Ерусалімскі храм. А сімвалічны сэнс гэтага быў у тым, каб нагадаць пра Святло Хрыстовае, якое асвятляе ўсіх.

Грамнічная свечка насамрэч з’яўляецца іконай Богаяўлення – Хрыстос прыходзіць у гэты свет як Святло праўдзівае, каб кожны чалавек меў магчымасць запаліцца і гарэць любоўю Бога, якую Ён выявіў усім праз Хрыста. Як ікона праўдзівага хрысціянства, свечка паклікана суправаджаць, перш за ўсё, наша штодзённае жыццё, нагадваць, што пакліканне хрысціяніна, як паслядоўніка самога Хрыста, — свяціць, асвятляць, дзяліцца цяплом уласнага жыцця з усімі навокал, каб яны маглі пазнаваць Бога і праслаўляць Яго, самі запаліўшыся Яго любоўю.

Да «грамнічных» свечак трэба ставіцца пабожна і з пашанай, як і да любой іншай асвячанай рэчы. Іх можна запальваць дома, падчас асабістай малітвы. У малітве асвячэння святар просіць Хрыста Збаўцу асвяціць гэтыя свечкі святлом Яго ласкі: “Дазволь літасціва, каб, як гэтыя свечы, што гараць бачным агнём і разганяюць начную цемру, так і сэрцы нашыя, прасветленыя нябачным агнём, якім ёсць святло Духа Святога, пазбеглі цемры граху, і ачышчаным вокам душы бачылі тое, што ёсць прыемным Табе і карысным для нашага збаўлення. Дай каб мы, перамогшы цемру і прынады гэтага свету, сталіся годнымі быць удзельнікамі Незаходнага святла”.