Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

Важным сведчаннем таго, што мы з’яўляемся дзецьмі Божымі, ёсць тое, што мы – «спадкаемцы Божыя, спад…

*

Важным сведчаннем таго, што мы з’яўляемся дзецьмі Божымі, ёсць тое, што мы – «спадкаемцы Божыя, спадкаемцы разам з Хрыстом» (Рым 8, 17). Спадкаемцам разам з Хрыстом ёсць той, хто ўдзельнічае ў Яго хвале; у хвале ж удзельнічае той, хто церпіць разам з Ім, церпіць за Яго.

Каб заахвоціць нас да гэтага цярпення, Апостал дадае, што кожная непрыемнасць, якую маем, нязначная і непараўнальная з узнагародай за прыняты цяжар; яна выявіцца ў нас, калі адноўленыя паводле Божага вобразу, мы будзем годныя сузіраць Яго хвалу тварам у твар.

Каб падкрэсліць незвычайнасць будучага аб’яўлення, Апостал дадае, што таксама і стварэнне чакае аб’яўлення сыноў Божых. Цяпер яно насуперак сваёй волі падпарадкавана знішчальнасці, але не пазбаўлена надзеі. Бо спадзяецца, што Хрыстос праз ласку Свайго служэння вызваліць яго ад падпарадкавання знішчальнасці і адорыць хвалою дзяцей Божых. І калі аб’явіцца хвала дзяцей Божых, адна і тая ж свабода будзе лёсам іх самых і стварэння. Цяпер жа, калі гэтае аб’яўленне яшчэ не надыходзіць, усё старэнне ўздыхае, чакаючы хвалы нашага ўсынаўлення і адкуплення. Прагне даць свету гэтага духа збаўлення і быць вызваленым з няволі знішчэння.

Гэта выразна азначае, што тыя, хто мае зародак Духа Святога, уздыхаюць, чакаючы ўсынаўлення. Гэтае ўсынаўленне з’яўляецца адкупленнем усяго цела, калі як усыноўленае дзіця Божае тварам у твар убачыць гэтае Божае і вечнае Дабро. Гэтае ўсынаўленне існуе ўжо ў Царкве Госпада, бо Дух кліча: «Абба Ойча!», як чытаем у «Пасланні да Галатаў» (пар. Гал 4, 6). Яно будзе дасканалым, калі ўсе, хто будзе годны сузіраць Божае аблічча, уваскрэснуць у беззаганнасці, пашане і хвале. Толькі тады чалавецтва адчуе сябе сапраўды адкупленым. Таму Апостал ганарыцца, усклікаючы: «Мы збаўленыя праз надзею» (Рым 8, 24). Надзея сапраўды нас збаўляе, падобна як і вера, пра якую сказана: «Вера твая ўратавала цябе» (Лк 18, 42).

Св. Амброзій Медыяланскі