Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

25 сакавіка – Свята Дабравешчання БагародзіцыСёння – пачатак нашага збаўлення і спрадвечнае тайны аб…

*

25 сакавіка – Свята Дабравешчання Багародзіцы

Сёння – пачатак нашага збаўлення і спрадвечнае тайны аб’яўленне: Сын Божы стаецца Сынам Дзевы і Габрыэль ласку абвяшчае. Дзеля гэтага і мы разам усклікнем Багародзіцы: “Радуйся, Поўная ласкі, Госпад з Табою!”.
Трапар свята Дабравешчання вельмі яскрава раскрывае сутнасць падзеі, якая паклала пачатак нашаму збаўленню.

1.Пасля грэхападзення, пачынаючы ад Адама і Эвы, чалавецтва, цярпліва, з надзеяй, чакала прышэсця ў свет Збавіцеля. Вестка ж аб гэтай падзеі прыйшла не ў каралеўскія палаты Рыма, не ў вучоныя палацы Афін і нават не ў свяшчэнны Храм Ерусаліма, а у сціплае жыллё Дзевы Марыі ў амаль нікому невядомае правінцыйнае мястэчка Назарэт, якое многія пабожныя юдэі лічылі амаль язычніцкім.

2. Арханёл Габрыэль аб’явіўся Марыі і абвясціў аб тым, што ў Яе, якая прысвяціла сваё жыццё ў дзявоцтве Госпаду, цудоўным чынам народзіцца Сын: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і сіла Усявышняга ахіне Цябе», – кажа арханёл. Яе пакорлівы і сціплы адказ: «Няхай будзе Мне паводле слова твайго», — пачатак нашага збаўлення, таму што ад Яе слоў залежала, колькі яшчэ будзе стагнаць, пакутаваць і мучыцца ў сваіх грахах чалавецтва.

3. Свята Дабравешчання звернута ў першую чаргу да нас, людзей, паколькі нам даецца прыклад пакоры і паслухмянасці Божай волі. Госпад казаў: «Навучыцеся ў Мяне, бо Я ціхі і пакорлівы сэрцам. І знойдзеце спакой душам вашым» (Мц 11,29).
Арханёл Габрыэль прывітаў Дзеву Марыю прыгожымі і адначасова таямнічымі словамі: «Радуйся, поўная ласкі, Госпад з Табою!»… «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Бога. І вось, пачнеш ва ўлонні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус» (Лк 1, 28,30-31). Марыя прыняла гэтую ласку.
Заставацца верным Богу, паводле словаў Багародзіцы, у якіх Яна абвясціла аб Сваёй гатоўнасці быць з Богам і служыць Богу: “Я – слуга Гаспода; няхай будзе Мне паводле твайго слова”.

4. Дзева Марыя прыняла на Сябе гэтую ласку без нараканняў, з пакорай: “Вось, я – слуга Гаспода; няхай будзе Мне паводле твайго слова” (Лк 1, 38). Тады пачалася справа нашага збаўлення. І пачала яго простая дзяўчына, святая дзяўчына, якая стала Найсвяцейшай Багародзіцай, якую мы славім, як “больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнання слаўную за сэрафімаў”.
Аўтар: ераманах Ануфрый (Альховік), паўлін (OSPPE)