Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

У Старым Запавеце на старонках Бібліі мы знаходзім строгую забарону ствараць вобраз Бога. Як тады бы…

*

У Старым Запавеце на старонках Бібліі мы знаходзім строгую забарону ствараць вобраз Бога. Як тады быць з нашымі іконамі?

Варта памятаць, што гэтая забарона ў Старым Запавеце мела на мэце ў першую чаргу перасцерагчы ад ідалапаклонства, г.зн. ад стварэння скульптур і выяваў, якія адводзяць ад пакланення адзінаму праўдзіваму Богу.

У Новым Запавеце апостал Ян Багаслоў так і кажа: «Бога ніхто ніколі не бачыў», – аднак робіць важнае дапаўненне: «Адзінародны Сын, Які ва ўлонні Айца, аб’явіў». Паколькі апосталы бачылі Бога, яны маглі Яго адлюстраваць – гэта аснова для напісання ікон. Богаўцелаўленне — аснова іканапісу.

З першых гадоў хрысціянства з’яўляюцца асобныя святыя выявы, у прыватнасці, у катакомбах. Пазней яны развіваюцца і афармляюцца ў пэўны хрысціянскі сакральны стыль. Аднак толькі ў кантэксце іканаборства ўзнікае неабходнасць багаслоўскага абгрунтавання іканапісу. І зрабіў гэта найбольш таленавіта, цікава і арыгінальна выдатны хрысціянскі багаслоў Ян Дамаскін: «Пакланяюся іконе Хрыста як уцелаўлёнага Бога, таму што пашана, якую мы аддаем вобразу, належыць Першавобразу».

Гэта значыць, што ў іконе мы ўшаноўваем не сам вобраз, а выяўленую асобу. Мы малітоўна сузіраем гэтую асобу і звяртаемся да яе. І гэта вельмі важна памятаць. VII Усяленскі Сабор у 787 г. асудзіў іканаборства і пацвердзіў практыку іконашанавання, і адзначыў вельмі важную розніцу паміж пакланеннем-служэннем і пакланеннем-шанаваннем, якое мы аддаем іконам, Евангеллю, крыжу або мошчам святых.

Ікону можна назваць «багаслоўем у колеры», паколькі праз ікону Царква перадае нам сваю веру — багаслоўе, напісанае ў тэкстах, паўстае перад намі ў колеры. Ікона мае свой пэўны сакральны канон, паводле якога яна ствараецца. Яна прамаўляе да нас на мове сімвалаў. І важна ўмець гэтую мову прачытаць. Найлепш яна чытаецца, калі мы духоўна сузіраем ікону.