Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Марны чалавеча, адарвіся на хвіліну ад сваіх заняткаў, схавайся на момант ад мітусні сваіх думак. Ад…

*

Марны чалавеча, адарвіся на хвіліну ад сваіх заняткаў, схавайся на момант ад мітусні сваіх думак. Адкінь цяпер цяжкія клопаты, пакінь свае пакутлівыя турботы. Звярніся хоць трохі да Бога і пэўны час адпачні ў Ім.

Увайдзі ў пакой свайго сэрца, выдалі ўсё, акрамя Бога і таго, што да Яго вядзе. Зачыні дзверы і шукай Яго. Скажы цяпер, усё маё сэрца, скажы цяпер Богу: «Я шукаю аблічча Твайго, “аблічча Твайго, Госпадзе, я шукаю”» (Пс 27 [26], 8).

Мой Божа, навучы цяпер маё сэрца, дзе і як Цябе шукаць, дзе і як Цябе знайсці.

Госпадзе, калі Цябе няма тут, то дзе мне шукаць Цябе? Калі Ты ўсюдыісны, чаму не бачу я прысутнасці Тваёй? Але Ты, напэўна, жывеш ў недасяжным святле. І дзе ж гэтае недасяжнае святло, як мне дайсці да яго? І хто павядзе мяне, хто ўвядзе мяне ў яго, каб я ўбачыў Цябе ў ім? І ўрэшце, у якіх рысах я распазнаю Тваё аблічча? Божа мой, я ніколі Цябе не бачыў і не ведаю Твайго аблічча.

Што ж зробіць, Найвышэйшы Уладару, што ж зробіць гэты Твой выгнанец, які так далёка ад Цябе? Што ж зробіць Твой слуга, зняможаны любоўю да Цябе, далёка адкінуты ад Твайго аблічча? Ён намагаецца ўбачыць Цябе, але Тваё аблічча так далёка ад яго. Ён прагне наблізіцца да Цябе, але недасяжнае жыллё Тваё. Ён жадае знайсці Цябе, але не ведае месца Твайго. Імкнецца адшукаць Цябе, але не ведае Твайго аблічча.

Госпадзе, Ты – Бог мой і Уладар мой, а я Цябе ніколі не бачыў. Ты стварыў і аднавіў мяне, Ты адарыў мяне ўсім маім дабром, а я не ведаю Цябе. Я створаны, каб Цябе ўбачыць, але яшчэ я не зрабіў таго, для чаго быў створаны.

І дакуль, Госпадзе, дакуль Ты будзеш забывацца пра нас, дакуль будзеш адварочваць ад нас сваё аблічча? Калі Ты паглядзіш і выслухаеш нас? Калі асветліш нашы вочы і пакажаш нам сваё аблічча? Калі Ты вернешся да нас?

Паглядзі, Госпадзе, выслухай, асвятлі нас, пакажыся нам. Вярніся да нас, каб было нам добра, бо нам так дрэнна без Цябе. Спагадай нашым намаганням і памкненням, скіраваным да Цябе: мы без Цябе нічога не можам.

Навучы мяне, як Цябе шукаць, і адкрыйся мне, калі пачну шукаць Цябе. Бо я не магу шукаць Цябе, калі не навучыш, і не магу знайсці Цябе, калі Ты не аб’явішся. З жаданнем буду шукаць Цябе, а ў пошуку сваім жадаць. Няхай, любячы, знайду, а знаходзячы, буду любіць.

св. Анзэльм Кентэрберыйскі