Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

“АСЭНСАВАЦЬ спадчыну св. Ап. АНДРЭЯ ПЕРШАПАКЛІКАНАГА” – духовая СУСТРЭЧА МУЖЧЫНАЎ (in-real ды on-lin…

*

“АСЭНСАВАЦЬ спадчыну св. Ап. АНДРЭЯ ПЕРШАПАКЛІКАНАГА” – духовая СУСТРЭЧА МУЖЧЫНАЎ (in-real ды on-line). +++ Група хрысціянскіх мужчынаў вырашыла прыняць удзел у духовай Сустрэчы ЎВЕЧАРЫ ў Суботу – 5 снежня 2020, з 18:00 да 21:00 (час Мінска). Гэта мае быць час духовай Сулучнасці і малітвы. У варынках пандэміі мужчыны запрашаюцца, каб на хвіліну затрымацца і задумацца (паразважаць) над пытаннем: Св. ап. Андрэй Першапакліканы (прачытай Ев. Яна 1:37-42) – з ягонага апостальскага, місійнага подзвігу нарадзілася ВІЗАНТЫЙСКАЯ (літургічная) ТРАДЫЦЫЯ, носьбітамі якой мы пакліканыя быць сёння. +++ ЯК нам быць носьбітамі і сведкамі гэтай Апостальскай Традыцыі сёння? (Вялікі ўнёсак для развіцця гэтай Традыцыі далі і святы Ян Дамаскін (памяць 4.12) і свяціцель Мікалай (памяць 6.12). [Пачытайце міні-біяграфію кожнага з іх ў Каляндары на сайце: www.svjazep.org ]). +++У МІНСКУ тых, хто хоча (і можа) ў Суботу – 5.12.20, з 18:00 да 21:00 правесці час у братэрскай супольнасці і малітве in-real, ЗАПРАШАЕМ да св. Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) на 18:00 гадз. (на Боскую Літургію ды размову). +++ Іншым мужчынам (не з Мінску) прапануем у гэты час (або ў іншы – зручны час) увайсці ў кантакт (у чат) on-line з сваім сябрам (з розных мясцінаў), паразмаўляць, памаліцца. Малітвамі св. Ап. Андрэя, св. Яна Дамаскіна і св. Мікалая Мірлікійскага – хай шчодра блаславіць нас Госпад! +архім. Сяргей, Ап. віз.