Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

“Радуйся, Вяльможная Ўладарка Беларускага Народу”7 траўня – свята ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ БАГАРОДЗІЦЫ.19 (8…

*

“Радуйся, Вяльможная Ўладарка Беларускага Народу”
7 траўня – свята ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ БАГАРОДЗІЦЫ.

19 (8) верасьня 1730 г. адбылася каранацыя Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі. На той час было вядома тры выявы Жыровіцкай Іконы Маці Божай, якія праславіліся цудамі.
ПЕРШАЯ – каменная, якая цудоўна зьявілася ў XV стагодзьдзі і знаходзілася ў Жыровічах.
ДРУГАЯ – Ікона-фрэска з базыліянскай царквы сьв. Сяргея і Вакха ў Рыме.
ТРЭЦЯЯ, якая была напісана на палатне, як копія рымскай Іконы-фрэскі. Яна была прысланая рымскімі манахамі-базыльянамі ў Жыровічы і праславілася ласкамі і цыдамі. Гэтая Ікона была каранаваная папскімі каронамі ў Жыровічах у 1730 г. а зараз шануецца ў Слоніме, ў касьцёле сьв. Андрэя.

Гэта была першая каранацыя папскімі каронамі абраза Маці Божай, што праходзіла на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
На працягу стагоддзяў перад гэтай Іконай маліліся грэка-католікі (уніяты), рыма-католікі, праваслаўныя. Жыровіцкая Заступніца стала сапраўды Маці Еднасьці хрысьціянаў.