Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

10 лютага – памяць святамучаніка ХаралампаСвяты святамучанік Хараламп быў біскупам у горадзе Магнезі…

*

10 лютага – памяць святамучаніка Харалампа

Святы святамучанік Хараламп быў біскупам у горадзе Магнезіі, у Фесаліі; жыў у другой палове II стагоддзя. Ён навярнуў да Хрыста многіх з язычнікаў, настаўляў іх на шлях збаўлення, навучаючы Слову Божаму. За евангельскую пропаведзь святога біскупа Харалампа прывялі на суд да правіцеля Лукіяна і ваеначальніка Лукія. Пагражаючы пакутамі, яны патрабавалі ад біскупа Харалампа прынесці ахвяры язычніцкім багам. У адказ святы цвёрда вызнаў сваю веру ў Хрыста.

Тады святамучаніка Харалампа падвергнулі жорсткім катаванням. Яго падвесілі на дрэве і абдзіралі цела жалезнымі гакамі. «Дзякую вам, браты, – казаў пры гэтым пакутнік. – Абдзёршы цела, вы абнавілі мой дух». Воіны Парфірый і Ваптос, якія катавалі святога біскупа, былі так здзіўленыя яго лагоднасцю і цярпеннем, што адкрыта вызналі Уваскрослага Хрыста. Абодва яны былі адразу засечаныя мячом. Разам з імі былі засечаныя тры жанчыны, якія, падобна Парфірыю і Ваптосу, паверылі ў Хрыста.

Военачальнік Лукій сам узяў прылады катаванняў і жорстка раздзіраў цела святога Харалампа, але раптам рукі яго адняліся каля локцяў. Лукіян, убачыўшы гэта, плюнуў у твар святамучаніку Харалампу, і раптам галава яго павярнулася назад тварам. Тады народ, ахоплены жахам, стаў маліць святога пакутніка адвярнуць Божы гнеў. З імі прасіў і Лукій. Малітвамі святога пакутніка Лукій і Лукіян былі аздароўленыя. Тады і Лукій паверыў у Хрыста і хрысціўся. Мноства відавочцаў таксама навярнуліся да Хрыстовай веры, некаторыя атрымлівалі ацаленне ад розных хваробаў па малітвах святамучаніка Харалампа.

Лукіян данёс пра ўсё, што здарылася, імператару Септымію Северу (193-211), які знаходзіўся ў Антыёхіі. Імператар распарадзіўся прывесці святога да яго. Выконваючы загад, воіны ўбілі ў цела пакутніка востры жалезны цвік, у бараду ўплялі вяроўку і, абматаўшы вакол шыі, пацягнулі яго да імператара. Сам імператар, убачыўшы святога, усадзіў у грудзі святамучаніка Харалампа тры вострых калы, а потым загадаў паліць яго на слабым агні. Але сіла Божая ўмацоўвала святога Харалампа, і ён застаўся цэлы.

Па малітве святамучаніка зноў сталі адбывацца цуды. Святы выгнаў д’ябла з чалавека і ўваскрасіў мёртвага юнака. Сам імператар жахнуўся, але неўзабаве зноў ачарсцвеў і падвергнуў святога Харалампа іншым страшным пакутам. Бачачы яго цярпенне, дачка Септымія Севера Галіна паверыла ў Хрыста і стала пераконваць у праўдзівасці хрысціянскай веры свайго бацьку. Але імператар пасля новых катаванняў асудзіў святамучаніка на смерць.

«Дзякую Табе, Госпадзе, за міласць Тваю. Успомні мяне ў Валадарстве Тваім», – сказаў святы, паглядзеўшы на неба, і пасля гэтых слоў памёр – перш, чым меч дакрануўся да яго (+10 лютага 202 г.). Галіна з пашанаю пахавала святое цела пакутніка.

Калі тваё блаславёнае і непераможнае цела было прабітае цвікамі, ты, пакутніку Харалампе, захаваў непахіснымі душу і розум, і гарэў жаданнем Боскай любові, што давала табе сілу пераносіць пакуты. Пакутнік слаўны, саўдзельнік мукаў Хрыста, не пе