Дарагія землякі, нагадваем пра Батлейку Літвіны ў Познані альбо emigrant myśli o powrocie!Твор абапі…

Дарагія землякі, нагадваем пра Батлейку Літвіны ў Познані альбо emigrant myśli o powrocie!

Твор абапіраецца на рэальных падзеях, якія адбываліся ў Познані, калі
* Альдона, князёўна літоўская, жыла тут разам са сваім мужам, будучым польскім каралём Казімерам III Вялікім (блізу 1330 году);
* Адам Міцкевіч у 1831 годзе прыбыў сюды зь Італіі, каб далучыцца да паўстаньня. У гэты час паміж ім і Аляксандрам Пушкіным адбываецца паэтычны двубой.
* Уладыслаў Сыракомля ў 1858 годзе сустрэўся тут са сваёй каханай Гэленай, акторкай кракаўскага тэатра, які ў той час выступаў у Познані. Згодна з роляй, Гэлена мела ўчыніць на сцэне самазабойства, але паранілася папраўдзе. Плёткі казалі, што артыстка зрабіла гэта наўмысна, прагнучы застацца з каханым. Каб рэабілітавацца за сувязь з замужняй жанчынай, паэт (сам жанаты) піша твор Stella Fornarina пра каханьне паміж Рафаэлем і Стэлай, дачкой пекара. Кнігу пагадзіліся выдаць толькі менскія кнігары, а шляхта забараняла сваім дочкам чытаць яе!
*Чужаземец – наш з вамі зямляк, уцякач, апынаецца ў Познані і навучаецца тут на курсах польскай мовы, якія вядзе
*Выкладчыца курсаў польскай мовы для чужаземцаў.

Адрас: pl. Konstytucji, 6
18 лютага
  Нядзеля 13:30
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam