Хочацца не проста гісторыi, а … старажытнасцi? Тады пагаворым аб Ефрасіннi Полацкай.
Ефрасіння была незвычайнай асобай для XII стагоддзя. Яе памятаюць ў асноўным за яе асветніцкую дзейнасць. У прыватнасці, за тое, што зараз можна назваць самвыдатам, хоць і з нацяжкай.
Багатая і адукаваная, Ефрасіння займалася перапісваннем кніг, што да яе рабілі толькі мужчыны. Справа была вельмі складанай і патрабавала каласальнай вытрымкі. Загалоўкі ў кнігах трэба было ўпрыгожваць мастацка выпісаным арнаментам, седзячы з кнігай на каленях, а не за сталом. За дзень выходзіла не больш за 4 старонкi.
Ефрасіння Полацкая таксама брала актыўны ўдзел у палітычным жыцці сваёй краіны. Так, у 1129 годзе, калі яе сям’я была выслана з Полацку праз міжусобныя войны з Кіеўскім княствам і ў Полацкім княстве не заставалася пераемнікаў ва ўладзе, Ефрасіння ўдзельнічала ў вечавых сходах, мела права голасу як прадстаўніца кіроўнай дынастыі. Пячаткi, якія знаходзяць на тэрыторыі Спасаўкага манастыра, пацвярджаюць удзел манахiнi Ефрасіннi ў палітычным жыцці.
Якi вынiк зробiм, сябры? Мы не проста “займаемся асветнiцтвам”, а “працягваем подзвіг старажытнага беларускага роду”.