Да дня роднай мовы
Дзень мовы, ці месяц, ці год…
А можа, на дзесяць год хопіць?
А можа, да скону мой рот
На мове дзядоў будзе мовіць…
Як пахі, як смакі, як слых,
Як голас, як зрок, як усмешка,
Цябе не магу я згубіць,
Бо ты – мая рана і сцежка.
Ты, мова, надзея мая,
Вада ў пустыні сасмаглым.
У чужых ці ў нашых краях
Цябе не спаганю з пагарды.
Жыві ты і я буду жыць,
Табой гавару, палымнею.
Часцінка маёй ты душы,
Цябе я люблю, як умею.
#хвілінка_паэзіі
#Туся
Каляндар “Каждый день”
Дзень мовы, ці месяц, ці год…
А можа, на дзесяць год хопіць?
А можа, да скону мой рот
На мове дзядоў будзе мовіць…
Як пахі, як смакі, як слых,
Як голас, як зрок, як усмешка,
Цябе не магу я згубіць,
Бо ты – мая рана і сцежка.
Ты, мова, надзея мая,
Вада ў пустыні сасмаглым.
У чужых ці ў нашых краях
Цябе не спаганю з пагарды.
Жыві ты і я буду жыць,
Табой гавару, палымнею.
Часцінка маёй ты душы,
Цябе я люблю, як умею.
#хвілінка_паэзіі
#Туся
Каляндар “Каждый день”