Як працуе сучасная эканоміка? Чаму санкцыі і ізаляцыянізм не зробяць нікога багацейшым?
Леанард Рыд у сваім эсэ “Я, Аловак” паказвае, які складаны шлях трэба прайсці каб вырабіць нават просты графітавы аловак.
“Я — графітавы аловак. Звычайны драўляны аловак, я знаёмы ўсім хлопчыкам, дзяўчынкам і дарослым — хто ўмее чытаць і пісаць.
Пісьменніцтва мне — і праца, і забава; больш я нічога і не раблю.
Вы спытаеце, навошта ж тады мне спатрэбілася пісаць свой радавод. Ну, па-першае, у мяне незвычайны лёс. А па-другое, ува мне таемная таямніца, я – нашмат больш неспасціжная з’ява, чым дрэва, заход або сполах маланкі. Але, на жаль, усе, хто мною карыстаецца, успрымаюць мяне як нешта, што само сабой разумеецца, як быццам я зусім выпадкова апынуўся ў іх пад рукой – такі вось аловак без роду і племя. Як жа гэта пагардліва – лічыць маё існаванне банальнасцю. Гэта прыклад найглыбейшай памылкі, занадта доўгае знаходжанне ў якой уяўляе пагрозу для чалавецтва. Бо, як заўважыў мудры Чэстэртан, “мы гінем ад недахопу цуду, а не ад недахопу цудаў”.
Я, Аловак, хоць і здаюся простым, варты вашага захаплення і глыбокай павагі – і я пастараюся гэта даказаць. На самай справе, калі вы здолееце мяне зразумець (хоць не, нельга патрабаваць ад вас занадта шмат), калі вы хаця б даведаецеся пра схаваны ўва мне цуд, вы зможаце вярнуць чалавецтву свабоду, якую яно так ганебна траціць. Я магу даць вам добрую навуку. І я здольны зрабіць гэта лепш, чым аўтамабіль, самалёт або пасудамыйная машына – таму што я, як бы гэта сказаць, такі просты на выгляд.”
Працяг на беларускай: https://telegra.ph/YA-alovak-05-21
На ангельскай: https://fee.org/resources/i-pencil/