20 сакавіка 1896 г. у Смаргоні нарадзіўся габрэйскі пісьменнік і перакладнік Мойшэ Кульбак. Вучыўся…

20 сакавіка 1896 г. у Смаргоні нарадзіўся габрэйскі пісьменнік і перакладнік Мойшэ Кульбак. Вучыўся ў Валожынскай ешыве. Спярша пісаў на іўрыце, але неўзабаве перайшоў на ідыш*. У 1916 г. надрукаваў верш «Зорачка», які зрабіўся народнай песняй. Перакладаў на ідыш вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Арыштаваны і забіты ў «Ноч расстраляных паэтаў».

*У 1960 г. з’явіўся беларускі пераклад яго раману «Зельманцы». У 2015-м кнігу перавыдалі, і яна трапіла ў спіс кніг года паводле экспертаў «Радыё Свабода».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch