Урывак з ліста да пісьменніка, паэта і гісторыка, Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, ад археолага, гісторыка, этнографа, публіцыста, ураджэнца Магілёўшчыны, пана Адама Ганорыя Кіркора, ад 21 жніўня 1853 года:
“Божа мой, чым тая бедная Літва так дрэнна зрабіла, што яе хочуць пазбавіць нават самаіснасці? Ці ёсць падобны прыклад таго, каб некалі такая магутная краіна страціла нават сваю назву?! У Варшаве Пана назавуць русінам, у Пецярбургу — палякам, а, можа, панове, дзесьці дзеўся літвін?! Я вельмі добра адчуваю сваё далікатнае становішча, бо хто ж так як Пан будзе так добра і паблажліва глядзець на чалавека, які піша пра свае справы па-расійску… Бог даў мне даволі моцную волю — не ведаю, ці дасягну я вызначанай мэты, але ведаю і адчуваю, што не збочу з шляху”.