Кошт маніі вялікасьці.Памятаеце, я пісаў пра калійныя спрэчкі і асобна пра тое як КНР “у ручным рэжы…

Кошт маніі вялікасьці.
Памятаеце, я пісаў пра калійныя спрэчкі і асобна пра тое як КНР “у ручным рэжыме” працавала па беларускай калійцы? Так, быў момант, калі беларускі калій Кітай купляў болей і даражэй за расейскі. То была палітычная пазыцыя. Але кожнага разу калі настае такі час, у Менску асобна ўзятыя састарэлыя беларусы лічаць што ўхапілі Бога за бараду. Тое самае адбылося на пачатку 2025 году. Калі ў студзені 2025 лічылі што на кітайскім накірунку “усё схвачана”. Вылілася тое ў пяцімесячнае трыманьне паўзы ў кантактах. Так, канец траўня-пачатак чэрвеня атрымаліся пасьпяховымі. Але, калі пераводзіць на калійку, то маем яскравую карціну кошту такой маніі вялікасьці. КНР рэзка зьнізіла долю беларускіх угнаеньняў. І, напрыклад, статыстыка за травень дае 433 тысячы тон з РФ і толькі крыху болей 100 зь Беларусі. Прычым сярэдні кошт (паводле кітайскай мытні) для маскалёў $296 за тону, для беларуськалія $285,7.
Так, натуральна, паляпшэньне адносінаў зь Пекінам будзе давацца ў знакі і на калійным рынку. Але не адразу – лаг ад 2 да 4 месяцаў (заключэньне кантрактаў, дастаўка першых партый і г.д.). Таму Менск дзякуючы мроям пра вялікасьць канкрэтна згубіў. Прычым на фоне росту рынку як па аб’ёмах так і па коштах.
Сюды ж дададзім фактычна згубленыя магчымасьці прамых паставак на рынкак Індыі. Яны йдуць, але праз ланцужок пасярэднікаў.

І таму дзівіцца рэкорднаму мінусу у сальда бягучых фінансавых аперацый не выпадае.
перспектывы таксама цікавыя – звужэньне рынку РФ. Так, Масква ўжо меней набывае і будзе яшчэ меней ў 2026-м.

Адпаведна афіцыйнаму Менску патрэбна як паветра нармалізацыя азіяцкага трэку а таксама, пажадана, нармалізацыя з суседзямі. У ідэале з магчымасьцю выхаду на рынкі. Дарэчы, у тым ліку украінскі ў выпадку замарозкі вайны. І тут амэрыканская актыўнасьць вельмі дарэчная.

Але… зноў манія вялікасьці і публічныя заявы пра тое што амэрыканцам “нешта перадалі, нешта парадзілі”. У прыватнасьці заявы Лукашэнкі якія цытуе БелТА “Но пусть они (на Западе. – Прим. БЕЛТА) скажут своему подчиненному – Зеленскому, чтобы он не наносил по России удары. Тогда мы согласимся” і парады наконт “прамежкавых выбараў”. Вынік – твіт самога Келлога з фактычным абвінавачваньнем ТатыКолі у брахні. “This quote is taken out of context. In my conversation with Lukashenko we discussed a full and unconditional cease fire. Any limitation on Kyiv’s conduct was conditional on reciprocal action by Moscow. At no point did I make comments related to Ukraine’s prosecution of the war outside of a total ceasefire.”

Маем зноў жаданьне прадэманстраваць сваю вялікасьць, якое можа вылезьці бокам.
Сочым за сальда бягучых апэрацый і новымі заявамі “крэпкіх хазяйственнікаў”