Не разумею, навошта ўвогуле параўноўваць Асада і Лукашэнку? Дзеля чаго, піяру і лайкаў? Гэтыя сьпеку…

Не разумею, навошта ўвогуле параўноўваць Асада і Лукашэнку? Дзеля чаго, піяру і лайкаў? Гэтыя сьпекулятыўныя параўнаньні пераходзяць межы разумнага як і палітычнага сэнсу.

Калі “гуляцца ў параўнашкі”, то тады можа варта ўзгадаць пра што прайшла Сірыя?

Гэта 13 год крывавага супрацьстаяньня. Недзе поў міл’ёну забітых, больш за два міл’ёны бежанцаў. Галоўнае, што зрынаньне Асада гэта не пачатак дэмакратыі і стабільнасьці ў краіне. І ніхто не ведае, ці ён будзе і ці будзе адўіная Сірыя.

Краіну бамбяць з усіх бакоў, яна разарваная паміж рознымі вайсковымі групоўкамі у тым ліку ісламістскімі.

Сітуацыяй у Сірыі трэба вучыцца апазіцыі перш за ўсе.

1. Паддзеньне рэжыму Адбылося праз жорсткую ўзбройную барацьбу, а не заклёнамі ў Ю-тубе і ТГ каналах пра “вось-вось”.

2. Узбройная апазіцыя знаходзілася ў Сірыі і кантралявала частку тэрыторыі краіны;

3. Без кансалідаванай моцнай палітычнай сілы, якая будзе ўстане кантраляваць краіну пасьля сыходу Лукашэнкі, Беларусь можа сутыкнуцца з рознымі эканамічным і палітычным хаосам (задашленая санкцыямі, аслабленая эміграцыяй ды з расейскай ядзернай зброяй).

А як мы бачым за 4.5 год быў страчаны амаль ўвесь сацыяльны і палітычны патэнцыял, які ўзьнік у 2020 годзе;

4. Псіхалогія часткі беларускіх палітычных дзеячоў сыходзіць з пазіцыі чаканьня таго, што як толькі Лукашэнка падзе, ўладу нейкім цудам прынясуць на падносе. Таму трэба проста дачакацца і праіснаваць у інфармацыйнай прасторы.

Як бы там ні было, Сірыя ні ў якай форме і ніякім аспэкце не павінна быць прыкладам для Беларусі і параўноўвацца з ею.