Для таго, хто сочыць за навінамі па міграцыйнаму крызісу, у мяне ёсьць навіны.Па-першае, хаця кастры…

Для таго, хто сочыць за навінамі па міграцыйнаму крызісу, у мяне ёсьць навіны.

Па-першае, хаця кастрычнік быў рэкордным па колькасці атак мігрантамі на межы, на мінулым тыдні напруга на межах была адной з самых мінімальных за ўвесь летне-асенні перыяд.

Па-другое, трэнд на “задавіць Латвію”, які распачаўся ўвосень, чамусьці зламаўся. Зараз быў першы тыдзень, калі штодзённа беларуска-польскую мяжу штурмавалі болей, чым беларуска-латвійскую. То бок, зноў нейкі новы этап, калі асноўным накірункам міграцыйных плыняў становіцца Польшча.

І трэцяе. Хаця Літва павялічвае на 10% колькасць сваіх памежнікаў і рэмантуе чарговы памежны пераход (а мо і дзякуючы таму), на мінулым тыдні колькасць атак на яе мяжу была мінімальнай — 6 дзен запар “па нулях” і толькі адзін раз — 3 чалавекі.

А агулам карцінка выглядае наступным чынам: