Дрон
Ні для каго не сакрэт, што на вайне выкарыстоўваюць пазыўныя. Тлумачу для тых, хто далёкі ад вайны (хаця я лічу, што ўжо такіх практычна не засталося не тое што ва Украіне, а ў свеце): пабрацімы не звяртаюцца адзін да аднаго па імёнам і прозвішчам, а выкарыстоўваюць замену. У месцах не гэтак аддаленых — гэта мянушкі, у ваенных колах — пазыўныя. Гэта неабходна для ўтойвання асабістых дадзеных падчас зносін па лініях тэхнічнай сувязі. То бок па рацыях. Ну пагадзіцеся: навошта ворагу ведаць, што насупраць яго стаіць 20-гадовы хлопец з імем Дзяніска? Хай думае, што насупраць яго стаіць “Дэман”, “Воўк”, “Забойца” — няхай яго псіхіка прымушае панервавацца, няхай яго псіхіка гуляе нам на руку.
Але часам ваяры, абіраючы пазыўны, здзяйсняюць неўсвядомленую памылку…
Справа была на баявым выхадзе. Мы з хлопцамі праводзілі сумесную аперацыю з сумежнікамі ЗСУ. Аперацыя планавалася доўга, небяспечнасць прамога сутыкнення з акупантам была высокая, усе былі сабраныя і напружаныя. Мы знаходзіліся на першай лініі ў акопах. Чакалі. У нейкі момант запрацавала рацыя:
“Дрон! Дрон! Як зразумелі?”
У гэтую ж секунду ўсе ляглі тварам у зямлю! Варожы дрон над тваёй галавой ні да чаго добрага не прыводзіць. Не бывае так, каб дрон расейцаў палятаў над галовамі і не пачаліся прылёты.
Праз некалькі хвілін сталі падымацца. Дрон не было чутна. Толькі ўсе прыйшлі ў сябе, рацыя запрацавала зноў:
“Дрон! Прыём! Дрон!”
Усё зноў імгненна падаюць! Чакаем. Ізноў цішыня. І, што дзіўна, прылёты не пачынаюцца.
“Дрон! Перадайце, каб ён выйшаў на сувязь!”
У выніку апынулася, што нехта з сумежнікаў выклікаў свайго пабраціма з пазыўным “Дрон”…
Мы мякка параілі змяніць пазыўны на нейкі больш нейтральны, каб не ўводзіць у зман сваіх.
Так што парада: усе, хто абірае сабе пазыўны, выключайце такія, як “Дрон”, “Танк”, “Град” і ўсе ім падобныя. Не прымушайце сваіх пабрацімаў іншы раз нервавацца. І так праца нервовая.
#дзённік_каліноўца