Сярод нас ёсьць як прыхільнікі аднаго, так і другога. У выніку таго, што на наркамаўцы выгадавалася не адно пакаленьне, шмат хто не наважваецца карыстацца тарашкевіцай, бо ня ўмее.
А паміж іншым, тарашкевіца максымальна блізка перадае гучаньне словаў (нават транскрыпцыя не патрэбная).
Сябры, мы знайшлі для вас цікавы сэрвіс. Гэта “Тарашкевізатар“. Ён канвэртуе тэксты з сучаснага правапісу ў клясычны.
Мы пратэставалі (прагналі празь яго вось гэты тэкст): усё, як мае быць: зьмякчэньні, націскі, напісаньне.
Можна выбіраць альфабэт: ёсьць кірыліца, лацінка і нават кетабы.
А галоўнае, усё проста: у верхняе акенца ўводзіш тэкст, цісьнеш “канвэртаваць” і ў ніжнім акенцы атрымліваеш свой тэкст на тарашкевіцы.
Тарашкевізатар яшчэ і павыдзяляе зялёным колерам адрозьненьні ў тэкстах.
Паспрабуйце — гэта цікава, захоплівае бы гульня.
P.S. Ня важна, якім правапісам вы карыстаецеся — галоўнае карыстайцеся роднай мовай: пішыце, размаўляйце, сьпявайце. Мы за любы рухач, абы па-беларуску