Беларусь традыцыйна ўспрымаецца як краіна выключна беларусаў. Аднак гістарычна тут пражывалі татары,…

Беларусь традыцыйна ўспрымаецца як краіна выключна беларусаў. Аднак гістарычна тут пражывалі татары, яўрэі, цыгане, рускія стараабрадцы, шатландцы, армяне і шмат іншых этнічных групаў. Частка з іх здолела захаваць на доўгі час уласную сваеасаблівую культуру, некаторыя пад уплывам беларускага насельніцтва трансфармавалі свае традыцыі, а частка групаў проста знікла, бо адбылася асіміляцыя.

За доўгую гісторыю сумеснага жыцця беларусы запазычылі цэлы шэраг элементаў культуры этнічных меншасцей і зараз лічаць гэта традыцыйнай часткай беларускай культуры.

Алькітабы беларускіх татар, барочныя сінагогі і яўрэйскі жывапіс, шатландскія гандляры і жаўнеры, смачныя “скансы” старавераў беспапоўцаў, слуцкія паясы армянскіх майстроў, мядзвежая акадэмія цыган і шмат яшчэ якія прыклады міжкультурнага ўзаемадзеяння на Беларусі было звязана з этнічнымі меншасцямі.

“Адкрыты лекторый” запрашае на сустрэчу, якая пройдзе 21 ліпеня ў 19:00 на платформе zoom: рэгістрацыя тут.

@belarusy_zarubezhja

#БЗ_афиша