Беларускамоўны канал для дзяцей “Бэйбус” цяпер ў прыкладанні Youtube Kids
Чаму гэта крута?
Трапіць у Youtube Kids складана — запыты разглядаюцца доўга, з вялікай верагоднасцю адмовы.
Раней па пошукавых запытах пра мультфільмы і казкі па-беларуску выдаваўся рускамоўны кантэнт. Цяпер сітуацыя будзе мяняцца.
Гэта спрыяе пашырэнню беларускай мовы — у прыкладанні трафік каналу падвышаецца на 15-20%.
“Днямі мой 4-гадовы сын глядзеў Youtube Kids. І я выпадкова заўважыў наш кантэнт. Так нечакана і незаўважна мы трапілі туды менш, чым праз год, і вельмі ўсцешаныя з гэтай нагоды!” — кажа Яўген Шапчыц, прадзюсар “Бэйбуса“, рэжысёр відэакоміксаў “Асцярожна: дзеці!“.
Што на канале?
Мультвершы палітзняволенага паэта і рэдактара Андрэя Скурко, якія ён піша за кратамі для свайго сына.
Казкі з Маляванычам.
Праграма “Вясёлы садок” ад звольненых актораў “Калыханкі” ды іншыя цікавосткі.
Падпісвайцеся на канал.
@belarusy_zarubezhja