Навіны
*
Рабочий визит BELPOL в Литовскую РеспубликуС 11 по 14 сентября 2024 года публичные и непубличные пре…
*
​​«Адпусці народ Мой»: заклікаем маліцца за Беларусь 17 верасня17 верасня праваслаўныя хрысціяне, як…
*
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моц…
*
Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хо…
*
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі.Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб п…
*
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы 16-22 верасьня Панядзелак16:00 — адкрыцьцё выставы Плякат…
*
Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскаг…
*
Тааааак!Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы?Вось спасылка :)…
*
15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік, выкладнік Арлен Кашкурэвіч*. Працаваў у станк…

Дзень беларускага кнігадруку 6 жніўня 1517 – Францыск Скарына ў Празе пачаў друкаваць Біблію на бела…

*

Дзень беларускага кнігадруку

6 жніўня 1517 – Францыск Скарына ў Празе пачаў друкаваць Біблію на беларускай мове. Гэтым ён распачаў друкарскую справу ва ўсім рэгіёне. Біблія Скарыны стала першай ва Усходняй Еўропе друкаванай кнігай і ўвайшла ў Топ – 10 у свеце.
Друкаваная Біблія па-беларуску з’явілася раней за англійскую на 8 год, раней за польскую на 34 гады, раней за расійскую больш як на 300 год! За ўвесь час сваёй працы Скарына надрукаваў каля 10 тысяч біблійных кніг. Гэта значыць, што кожны пісьменны беларус тых часоў мог атрымаць па асобніку кнігі Скарыны на роднай мове.

Скарына не выпадкова друкаваў кнігі менавіта на старабеларускай мове. У гэтым выражаліся яго любоў да Бацькаўшчыны. Ён пісаў:
«Як ад нараджэння звяры веда юць ямы свае; птушкi ведаюць гнёзды свае; рыбы чуюць віры свае; пчолы бароняць вуллі свае,— так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць».
Выбітны вучоны і асветнік так тлумачыў выбар кнігі для друку: «Біблія для дзяцей і людзей простых — навука, для настаўнікаў і людзей мудрых – здзіўленне. У гэтай кнізе ўсёй мудрасці па чатак і канец».

З календара “Героі беларусі”

Кнігу складае аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына», у якім прадстаўлены новы погляд на асобу Францішка Скарыны і арыгінальныя гістарыясофскія канцэпцыі для разуменьня ягонай дзейнасьці, даробку і шчыльных сувязяў з італьянскім Рэнэсансам. Другую частку кнігі складаюць аўтарскія інтэрвію зь беларускімі, аўстрыйскімі, італьянскімі, польскімі, францускімі і чэскімі навукоўцамі, якія расказваюць пра эпоху Скарыны і новыя знаходкі ў скарыназнаўстве.

Пампуйце і чытайце кнігу Сяргея Абламейкі – Нечаканы Скарына

Казалі сябры, казалі суседзі,
Навошта Францішак с Полацку едзеш.
Стартап ненадзейны ня варта і брацца,
Завязывай брацьце з гэтым дзівацтвам.

Патрэбна каму твая родная мова?
Патрэбна каму друкаванае слова?
Ня тыя часы, ня тыя ўмовы,
Народ не гатовы…

RechaСкарына

#мова #supermova #каляндар #гонар #годна #скарына

Героі Беларусі – Беларусы — нацыя герояў